Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Гісторыя Брэсцкага абласнога суда

 

Брэсцкі абласны суд быў заснаваны ў снежні 1939 года ў адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 14 лістапада 1939 года аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР. У сувязі з часовай акупацыяй Брэсцкай вобласці нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 года Брэсцкі абласны суд сваю дзейнасць спыніў, аднавіў яе толькі ў ліпені 1944 года.

З 1939 года па 1941 і з 1944 па 1946 гады суд падпарадкоўваўся Народнаму Камісарыяту юстыцыі. Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 года «Аб пераўтварэнні Народнага Камісарыята юстыцыі БССР у Міністэрства юстыцыі» Брэсцкі абласны суд стаў падпарадкоўвацца Міністэрству юстыцыі. 20 лютага 1960 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Міністэрства юстыцыі было ліквідавана, і яго функцыі па кіраўніцтве раённымі народнымі і абласнымі судамі былі перададзены Вярхоўнаму суду БССР.

Праз пэўны перыяд часу Міністэрства юстыцыі аднавіла сваю дзейнасць, і пытанні кадравага, арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці судоў Брэсцкай вобласці былі аднесеныя да кампетэнцыі рэгіянальнага падраздзялення Мінюста – Упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

У функцыі Брэсцкага абласнога суда ўваходзіў разгляд крымінальных і грамадзянскіх спраў па першай інстанцыі і па другой інстанцыі – па скаргах асуджаных і пратэстах пракурора.

З 1939 года ў арганізацыйную структуру Брэсцкага абласнога суда ўваходзілі 4 падраздзяленні: судовая калегія па крымінальных справах, судовая калегія па грамадзянскіх справах, бухгалтэрыя і канцылярыя.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 жніўня 1954 года ў абласным судзе быў утвораны прэзідыум, якому было дадзена права разгляду крымінальных і грамадзянскіх спраў у парадку нагляду па тых прыгаворах і рашэннях народных судоў, якія ўступілі ў сілу, а таксама перагляду ўласных прысудаў.


У выніку рэфармавання судовай сістэмы з 1 студзеня 2014 года Брэсцкі абласны суд надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным, інфармацыйным і кадравым забеспячэнні дзейнасці раённых (гарадскіх) судоў.

Адпаведна змянілася і структура суда. Апарат Брэсцкага абласнога суда сёння складаецца з шасці структурных падраздзяленняў: аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці, аддзела кадраў і дзяржаўнай службы, сектара статыстыкі і аналізу судовай практыкі, аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння.

Са снежня 2004 года Брэсцкім абласным судом кіруе Сучок Тамара Іванаўна.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык