Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Брэсцкі абласны суд


Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога суда

Старшыня

Сучок Тамара Іванаўна

Нарадзілася ў 1954 годзе ў г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1978 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна па спецыяльнасці "правазнаўства".

Са жніўня 1978 года працавала ў органах натарыята Брэсцкай вобласці;

са студзеня па чэрвень 1982 года з'яўлялася старшым кансультантам упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама;

з чэрвеня 1982 года - суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста;

з красавіка 1991 года - старшыня гэтага суда;

з 1992 па 1995 гады – суддзя Брэсцкага абласнога суда, са студзеня 1995 – намеснік старшыні гэтага суда.

У снежні 2004 года прызначана старшынёй Брэсцкага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 1997 года № 620 Тамара Іванаўна ўзнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі».

Першы намеснік старшыні

 

 

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах

Курысюк Андрэй Леанідавіч

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў г. Каменец Брэсцкай вобласці.

У 1998 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "правазнаўства".

З сакавіка 1994 года - судовы выканаўца суда Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, са студзеня 1998 года - старшы судовы выканаўца, з красавіка 1999 года - кансультант гэтага суда;

з верасня 1999 года - суддзя па адміністрацыйных справах і выканаўчым вядзенні суда Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці;

з лютага 2006 года - суддзя суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці;

з ліпеня 2009 года - суддзя Брэсцкага абласнога суда;

у сакавіку 2017 года прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах

Хацько Алена Пятроўна

Нарадзілася ў 1967 годзе ў г. Брэсце.

У 1992 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "правазнаўства".

З чэрвеня 1990 года працавала юрыстам-метадыстам цэнтра метадычнай і кантрольна-рэвізійнай работы Брэсцкага абкама ЛКСМБ;

з сакавіка 1993 года – спецыяліст упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама;

з лютага 1995 года – суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста;

з ліпеня 1999 года – першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама;

з мая 2005 года – суддзя і намеснік старшыні Брэсцкага абласнога суда;

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

У 2012 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук.