Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Камянецкага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да грамадзяніна Рэспублікі Польшча, абвінавачанага ў незаконным абароце і перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў

22 сакавіка 2019  1248

21 сакавіка 2019 года судом Камянецкага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да С., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 328-1, ч. 3 арт. 328 КК.

Абвінавачаны С., знаходзячыся ў адной з краін Еўрапейскага саюза, дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, атрымаў 9 таблетак і два фрагменты таблеткі агульнай масай 4,7106 грамаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва – МДМА.

Рухаючыся ў якасці вадзіцеля аўтамабіля, выкарыстоўваючы яго як сродак здзяйснення злачынства, са скрываннем ад мытнага кантролю, дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, якія выявіліся ў імкненні атрымання прыбытку ад рэалізацыі забароненых да абароту рэчываў, незаконна перамясціў указаныя асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза, ажыццявіўшы іх перавозку праз Рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Пясчатка» Брэсцкай мытні да гарадскога сквера ў г. Высокім Камянецкага раёна, дзе незаконна з мэтай збыту захоўваў пры сабе, у далейшым, дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, незаконна збыў.

Ён жа, знаходзячыся ў адной з краін Еўрапейскага саюза, дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, атрымаў 303 таблеткі агульнай масай 142,41 грам, якія ўтрымліваюць у сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва – МДМА. 

Рухаючыся ў якасці вадзіцеля аўтамабіля, выкарыстоўваючы яго як сродак здзяйснення злачынства, са скрываннем ад мытнага кантролю, дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, якія выявіліся ў імкненні атрымання прыбытку ад рэалізацыі забароненых да абароту рэчываў, паўторна незаконна перамясціў вышэйназваныя асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза, ажыццявіўшы іх перавозку праз Рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Пясчатка» Брэсцкай мытні да аднаго з дамоў в. Расна Камянецкага раёна, дзе незаконна з мэтай далейшага збыту, з’яўляючыся асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК, захоўваў у кватэры, у далейшым, незаконна з мэтай збыту перавёз на аўтамабілі, захоўваў пры сабе, а затым, дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, незаконна збыў.

Прыгаворам суда

абвінавачаны С. прызнаны вінаватым у здзяйсненні незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза псіхатропных рэчываў, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, у буйным памеры, паўторна, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 328-1 КК, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у здзяйсненні незаконных з мэтай збыту захоўванні, перавозцы і незаконным збыце псіхатропных рэчываў, у дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, у буйным памеры, здзейсненых асобай, якая раней здзейсніла злачынства, прадугледжанае арт. 328 КК, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК, на падставе чаго яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 14 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык