Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Брэсцкім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб замаху на забойства ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці, супраціўленні іншай асобе пры выкананні ёй абавязкаў па ахове грамадскага парадку

25 лютага 2021

25 лютага 2021 года Брэсцкім абласным судом разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да К., 1979 года нараджэння, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, п. 10 ч. 2 арт. 139, ч. 2 арт. 363 КК, і Ш., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 363 КК.

Абвінавачаныя К. і Ш., будучы ў стане алкагольнага ап’янення, 11 жніўня 2020 года мэтанакіравана падышлі да ваеннаслужачых Г-ва і Г-на, якія неслі службу па ахове грамадскага парадку ў сувязі з высокім узроўнем пагрозы масавых беспарадкаў, прад’явілі апошнім прэтэнзіі ў сувязі з тым, што яны выяўляюць асоб, якія ўдзельнічаюць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Жадаючы перашкодзіць законнаму ажыццяўленню ваеннаслужачымі службовай дзейнасці, абвінавачаны К. наўмысна з мэтай проціпраўнага пазбаўлення жыцця раптоўна нанёс удар спецыяльна прынесенай з сабой металічнай трубой у галаву Г-ву. Давесці злачынства да канца абвінавачаны К. не змог у выніку актыўнага процідзеяння Г-ва і Г-на, якія дасталі і прывялі ў гатоўнасць выдадзеныя ім для нясення службы пісталеты.

Г-ў зрабіў папераджальны выстрал у паветра, пасля чаго ваеннаслужачыя накіраваліся да абвінавачаных К. і Ш. для спынення іх проціпраўных дзеянняў і затрымання. Абвінавачаны К., жадаючы пазбегнуць затрымання і прыцягнення да адказнасці, аказваючы з прымяненнем насілля супраціўленне ваеннаслужачым пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, кінуў металічную трубу ў Г-на, імкнучыся патрапіць у грудную клетку спераду, але патрапіў у руку, якой той прыкрыўся. Страціўшы прыладу здзяйснення злачынства, абвінавачаны К. спыніў свае злачынныя дзеянні і схаваўся ў натоўпе.

Абвінавачаны Ш., аказваючы з прымяненнем насілля супраціўленне Г-ву, які выконваў абавязкі па ахове грамадскага парадку, схапіў апошняга за нагу і паспрабаваў паваліць на зямлю. Г-ў для спынення проціпраўных дзеянняў абвінавачанага Ш. прыняў рашэнне выстраліць апошняму ў правае плячо, але абвінавачаны Ш., які працягваў актыўныя гвалтоўныя агрэсіўныя дзеянні, перамясціўся ў бок, куля патрапіла яму ў патыліцу, ад чаго ён памёр 19 жніўня 2020 года.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны К. віну ў прад’яўленым абвінавачанні не прызнаў.

У якасці акалічнасці, якая змякчае адказнасць абвінавачанага К., суд улічыў наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці.

Абставінамі, што абцяжарваюць адказнасць абвінавачанага К., суд прызнаў здзяйсненне злачынства ў стане алкагольнага ап’янення, а па ч. 2 арт. 363 КК – здзяйсненне злачынства асобай, якая раней здзейсніла якое-небудзь злачынства.

У судовых спрэчках дзяржаўным абвінаваўцам суду была выказана прапанова аб прызначэнні абвінавачанаму К. пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў.

Прыгаворам суда

абвінавачаны К. прызнаны вінаватым у здзяйсненні: замаху на наўмыснае проціпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства) у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці, і на падставе ч. 1 арт. 14, п. 10 ч. 2 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 9 гадоў; супраціўлення іншай асобе пры выкананні абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанага з прымяненнем насілля, і на падставе ч. 2 арт. 363 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў абвінавачанаму К. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Памерлы абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у аказанні супраціўлення іншай асобе пры выкананні абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанага з прымяненнем насілля, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 363 КК, і ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 468-24 КПК у дачыненні да яго пастаноўлены абвінаваўчы прыгавор без прызначэння пакарання.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі