Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда Брэсцкай вобласці

Старшыня

Кулак Сяргей Мяфодзьевіч

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Валожыне Мінскай вобласці.

Працоўную дзейнасць пачаў стажорам Гродзенскай транспартнай пракуратуры ў 1988 годзе.

Пасля заканчэння ў 1989 годзе юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначаны стажорам Брэсцкай транспартнай пракуратуры, а ў лістападзе 1989 года – памочнікам Брэсцкага транспартнага пракурора.

З мая 1991 года выбраны народным суддзёй суда Ленінскага раёна г. Брэста. З лютага 1996 года прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда.

У 2003 годзе ўзначаліў упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

У жніўні 2005 года прызначаны суддзёй і старшынёй гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці.

З 1 студзеня 2014 года ўзначальвае эканамічны суд Брэсцкай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «За заслугi ў ажыццяўленнi эканамiчнага правасуддзя» 3, 2 і 1 ступеней, нагрудным знакам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь «За адданасць правасуддзю», медалем «За працоўныя заслугi».

З'яўляецца членам Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

Намеснік старшыні

Дзяркач Ніна Яўгенаўна

Нарадзілася ў 1959 годзе ў д. Лісоўчыцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1985 годзе Усесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута ў г. Маскве працавала юрысконсультам на розных прадпрыемствах на працягу дзесяці гадоў.

У чэрвені 1995 года паступіла на работу ў гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці на пасадзе вядучага спецыяліста.

У жніўні 1996 года прызначаная суддзёй гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці; у жніўні 2002 года – намеснікам старшыні гэтага суда.

Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «Ганаровы работнiк гаспадарчага суда» і «За заслугi ў ажыццяўленнi эканамiчнага правасуддзя» 3 ступені.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

З'яўляецца членам Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

Намеснік старшыні

Нікіцін Канстанцін Вадзімавіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў г. Свярдлоўске Расійскай Федэрацыі.

У 1991 годзе скончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці "прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", у 1997 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "правазнаўства".

Са жніўня 2002 года – суддзя гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці.

У сакавіку 2018 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда Брэсцкай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

З'яўляецца членам Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык