Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
Эканамічны суд Брэсцкай вобласці
Старшыня
![]() |
Кулак Сяргей МяфодзьевічНарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Валожыне Мінскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў стажорам Гродзенскай транспартнай пракуратуры ў 1988 годзе. Пасля заканчэння ў 1989 годзе юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызначаны стажорам Брэсцкай транспартнай пракуратуры, а ў лістападзе 1989 года – памочнікам Брэсцкага транспартнага пракурора. З мая 1991 года выбраны народным суддзёй суда Ленінскага раёна г. Брэста. З лютага 1996 года прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда. У 2003 годзе ўзначаліў упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. У жніўні 2005 года прызначаны суддзёй і старшынёй гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці. З 1 студзеня 2014 года ўзначальвае эканамічны суд Брэсцкай вобласці. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас. Узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «За заслугi ў ажыццяўленнi эканамiчнага правасуддзя» 3, 2 і 1 ступеней, нагрудным знакам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь «За адданасць правасуддзю», медалем «За працоўныя заслугi». З'яўляецца членам Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў». |
Намеснік старшыні
![]() |
Дзяркач Ніна ЯўгенаўнаНарадзілася ў 1959 годзе ў д. Лісоўчыцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння ў 1985 годзе Усесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута ў г. Маскве працавала юрысконсультам на розных прадпрыемствах на працягу дзесяці гадоў. У чэрвені 1995 года паступіла на работу ў гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці на пасадзе вядучага спецыяліста. У жніўні 1996 года прызначаная суддзёй гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці; у жніўні 2002 года – намеснікам старшыні гэтага суда. Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «Ганаровы работнiк гаспадарчага суда» і «За заслугi ў ажыццяўленнi эканамiчнага правасуддзя» 3 ступені. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас. З'яўляецца членам Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў». |
Намеснік старшыні
Нікіцін Канстанцін ВадзімавічНарадзіўся ў 1967 годзе ў г. Свярдлоўске Расійскай Федэрацыі. У 1991 годзе скончыў Брэсцкі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці "прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", у 1997 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "правазнаўства". Са жніўня 2002 года – суддзя гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці. У сакавіку 2018 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда Брэсцкай вобласці. Прысвоены першы кваліфікацыйны клас. З'яўляецца членам Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў». |