Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у эканамічным судзе Брэсцкай вобласці

Прыём грамадзян у эканамічным судзе Брэсцкай вобласці ажыццяўляецца па адрасе:

г. Брэст, вул. Веры Харужай, 8.  Кабінет № 107.

Дні прыёму:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 гадзін,

3-я субота месяца з 9.00 да 13.00 гадзін (заўвага: у лістападзе – 4-я субота месяца).

Старшыня і намеснікі старшыні суда праводзяць асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях арганізацыі работы суда, а таксама па іншых пытаннях, у тым ліку:

  • па пытаннях падачы апеляцыйных скаргаў на судовыя пастановы суда першай інстанцыі па эканамічных справах,
  • падачы скаргаў на дзеянні і рашэнні суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс,
  • абскарджання пастаноў, якія ўступілі і не ўступілі ў законную сілу, іншых органаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні кіраўніцтва суда могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі фіксацыі (аўдыя- і відэазапіс, фотаздымка).

 Асабісты прыём грамадзян суддзямі не праводзіцца.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце № 110.

Графік прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб:

Пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку Дзень прыёму Час прыёму № каб.

Старшыня

Кулак Сяргей Мяфодзьевіч

серада

папярэдні запіс па тэл. +375 (162) 20-40-65

з 14.00 да 15.00

107

Намеснік старшыні

Дзяркач Ніна Яўгеньеўна

1-я и 3-я пятніца  месяца

папярэдні запіс па тэл. +375 (162) 20-24-10

з 8.30 да 13.00

107

Намеснік старшыні

Нікіцін Канстанцін Вадзімавіч

2-я и 4-я пятніца  месяца

папярэдні запіс па тэл. +375 (162) 20-30-53

з 14.00 да 17.30 107

Начальнікі аддзелаў і спецыялісты

панядзелак - пятніца

з 8.30 да 13.00

з 14.00 да 17.30

107

3-я субота месяца (заўвага: у лістападзе – 4-я субота месяца) з 9.00 да 13.00

Спецыялісты суда не праводзяць асабісты прыём па зваротах, звязаных з разглядам судовых спраў, якія знаходзяцца ў вядзенні першай, апеляцыйнай, касацыйнай і нагляднай інстанцый, а таксама зваротах, звязаных з прававой ацэнкай судовых пастаноў, і зваротах, якія ў далейшым могуць стаць прадметам судовага разбору.

Прыём іскавых заяў (заяў), скаргаў і іншых зваротаў грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца:

у рабочыя дні з 8.00 да 17.30 работнікамі канцылярыі (каб.110),

у трэцюю суботу месяца з 9.00 да 13.00 спецыялістамі суда (заўвага: у лістападзе – 4-я субота месяца).

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык