Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Эканамічны суд Гомельскай вобласці


Апарат эканамічнага суда Гомельскай вобласці

Аппарат забяспечвае работу суда па ажыццяўленню правасуддзя, абагульненню судовай практыкі, аналізу судовай практыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананню іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйнаму забеспячэнню дзейнасці суда.

Апарат эканамічнага суда Гомельскай вобласці складаецца з трох структурных падраздзяленняў:

  • аддзел арганізацыйна-кадравай работы і справаводства;
  • аддзел аналізу судовай практыкі і статыстыкі;
  • аддзел дзяржаўных закупак, фінансавання і інфарматызацыі.

1. Аддзел арганізацыйна-кадравай работы і справаводства

БУБЛІКАВА Ніна Аляксандраўна начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы і справаводства эканамічнага суда Гомельскай вобласці  

Асноўныя задачы аддзела:

  • распрацоўка дакументацыі па арганізацыі работы суда;
  • вядзенне кадравай работы;
  • кантроль за тэрмінамі выканання ў эканамічным судзе пастаноў Пленума і Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, загадаў і даручэнняў кіраўніцтва Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва эканамічнага суда, а таксама іншых дакументаў і даручэнняў;
  • правядзенне прымірыцельных працэдур;
  • арганізацыя справаводства ў судзе;
  • забеспячэнне дзейнасці архіва суда;
  • фарміраванне судовых спраў, тэхнічнае суправаджэнне судовага пасяджэння.

2. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі

КЛІМАВА Таццяна Валянцінаўна начальнік аддзела аналізу судовай практыкі і статыстыкі эканамічнага суда Гомельскай вобласці

Асноўныя задачы аддзела:

  • удзел у дзейнасці суда па забеспячэнні адзінства судовай практыкі пры разглядзе эканамічных спраў;
  • падрыхтоўка статыстычнай і аналітычнай інфармацыі аб рабоце суда;
  • удзел у распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні і развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • работа па прававой асвеце праз СМІ, чытанне лекцый, удзел прадстаўнікоў суда ў нарадах, семінарах і іншых мерапрыемствах;
  • абагульненне і аналіз інфармацыі па найбольш актуальных пытаннях у сферы прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай дзейнасці;
  • правядзенне прымірыцельных працэдур.

3. Аддзел дзяржаўных закупак, фінансавання і інфарматызацыі

ЧЭПЕЛЕВА Валерыя Аляксандраўна начальнік аддзела дзяржаўных закупак, фінансавання і інфарматызацыі эканамічнага суда Гомельскай вобласці

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне мерапрыемстваў па матэрыяльна-тэхнічным, гаспадарчым і транспартным забеспячэнні дзейнасці эканамічнага суда вобласці;
  • улік фінансава-гаспадарчай дзейнасці суда;
  • правядзенне дзяржаўных закупак;
  • арганізацыя работы і кантроль за захаваннем патрабаванняў заканадаўства па ахове працы і пажарнай бяспецы;
  • забеспячэнне абароны інфармацыі пры рабоце з інфармацыйнымі рэсурсамі, інфармацыйнымі сістэмамі, сродкамі вылічальнай тэхнікі;
  • забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп'ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, унутранай і знешняй электроннай пошты;
  • забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання сістэмы аўдыя-, відэазапісу судовых працэсаў і сеансаў відэа-канферэнц-сувязі;
  • забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны дзяржаўных сакрэтаў і службовай інфармацыі суда