Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда Гомельскай вобласці

Старшыня

Сарнаўская Наталля Мікалаеўна

Нарадзілася ў 1971 годзе ў Гомелі.

У 1993 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Фізіка». У 1997 годзе атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Правазнаўства», скончыўшы з адзнакай гэты ж універсітэт.

У сакавіку 2015 года абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук.

Працоўную дзейнасць пачала ў лістападзе 1993 года сакратаром суда Цэнтральнага раёна г. Гомеля. З мая 1994 года па студзень 1995 года працавала сакратаром судовага пасяджэння ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля, а ў перыяд з 1995 па 1998 год – памочнікам старшыні гэтага суда.

У студзені 1998 года была прызначана на пасаду суддзі гаспадарчага суда Гомельскай вобласці.

З верасня 2010 года па снежань 2013 года працавала суддзёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 2014 года па 2017 год – суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З сакавіка 2017 года ўзначальвае эканамічны суд Гомельскай вобласці.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 г. № 588 прысвоены 1 кваліфікацыйны клас.

За добрасумленную працу і высокія дасягненні ва ўмацаванні законнасці ў сферы эканамічных праваадносін узнагароджана Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў ажыццяўленні эканамічнага правасуддзя» III ступені.

За шматгадовую бездакорную працу, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў і дасягнутыя поспехі ў працоўнай дзейнасці Н.М. Сарнаўскай абвешчана падзяка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З'яўляецца старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

Намеснік старшыні

Лісоўскі Аляксандр Венядзіктавіч

Нарадзіўся 19 лістапада 1978 года ў Гомелі.

У 2000 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2008 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе ў органах унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

З ліпеня 2002 года працаваў кансультантам суда Цэнтральнага раёна г. Гомеля. З сакавіка 2003 па верасень 2004 года – вядучым спецыялістам кіравання юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

У верасні 2004 года прызначаны на пасаду суддзі суда Гомельскага раёна, у кастрычніку 2009 – на пасаду суддзі і намесніка старшыні гэтага суда.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2017 г. № 77 прызначаны суддзёй і намеснікам старшыні эканамічнага суда Гомельскай вобласці.

Прысвоены 2 кваліфікацыйны клас.

З'яўляецца членам Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

Намеснік старшыні

Федарцоў Дзмітрый Аляксандравіч

Нарадзіўся 9 снежня 1979 года ў горадзе Гомелі.

У 2002 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «правазнаўства».

Сваю працоўную дзейнасць Федарцоў Д.А. пачаў у 2000 годзе ў дзяржаўнай установе «Гарадскі цэнтр культуры».

З мая 2002 года па верасень 2005 года працаваў стажорам старшага памочніка пракурора Гомельскага раёна, стажорам следчага, следчым і старшым следчым пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля.

У верасні 2005 года прызначаны на пасаду суддзі гаспадарчага суда Гомельскай вобласці; са студзеня 2014 года – суддзя эканамічнага суда Гомельскай вобласці.

У лютым 2018 года прызначаны намеснікам старшыні эканамічнага суда Гомельскай вобласці.

Прысвоены 1 кваліфікацыйны клас.

З'яўляецца членам Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык