Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Мінскага гарадскога суда і эканамічнага суда горада Мінска

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Мінскага гарадскога суда, эканамічнага суда горада Мінска (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых судоў горада Мінска; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Мінскага гарадскога і эканамічнага суда горада Мінска з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Мінскага гарадскога суда, эканамічнага суда горада Мінска і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Мінскага гарадскога і эканамічнага суда горада Мінска з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Мінскага гарадскога і эканамічнага суда горада Мінска.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Пыкіна Наталля Міхайлаўна – суддзя Мінскага гарадскога суда

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Рамашэўская Вольга Анатольеўна – суддзя Мінскага гарадскога суда

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Мінскага гарадскога суда:

Унукевіч Тамара Васільеўна

Кучук Дзіна Валянцінаўна

Лапко Максім Фёдаравіч

Песенка Наталля Мікалаеўна

Хрыпач Сяргей Фёдаравіч

Угнівенка Іна Мікалаеўна

Крапіўка Ала Львоўна

суддзя эканамічнага суда г. Мінска

Філонаў Аляксандр Валер’евіч

 

Малюжэнец Ірына Аркадзьеўна – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры дзяржаўна-прававых і крымінальна-прававых дысцыплін юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык