Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

24 ліпеня 2018 года на базе эканамічнага суда горада Мінска адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў судовай сістэмы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў

24 ліпеня 2018  3269

Судовую сістэму прадстаўлялі суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Аляксандраў Дзмітрый Пятровіч, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Улога Дзмітрый Анатольевіч, намеснік старшыні эканамічнага суда горада Мінска Язвінскі Дзмітрый Вячаслававіч, суддзя эканамічнага суда горада Мінска Койра Эрнэст Андрэевіч, суддзя эканамічнага суда горада Мінска Ханеўскі Аляксандр Аляксандравіч.

З боку дзяржаўных органаў прысутнічалі старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў сферы эканомікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Васілевіч Сяргей Рыгоравіч, намеснік начальніка юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Шаплыка Святлана Іванаўна, начальнік аддзела іскавай работы юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Несцерава Аксана Валянцінаўна, начальнік юрыдычнага ўпраўлення інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску Саўчанка Маргарыта Станіславаўна, намеснік начальніка аддзела прававога забеспячэння, інфармацыі і работы са зваротамі грамадзян Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Кардымон Юрый Васільевіч.

У ходзе сустрэчы абмеркавалі пытанне прымянення адміністрацыйнай адказнасці да індывідуальных прадпрымальнікаў за правапарушэнні ў эканамічнай сферы пры адсутнасці ўмоў, прадугледжаных пунктамі 1-6 часткі 1 артыкула 4.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык