Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыцягнуў грамадзянку да адміністрацыйнай адказнасці за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці

16 сакавіка 2021  1042

Эканамічным судом Магілёўскай вобласці разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да грамадзянкі Б., якая на аўтамабілі Фальксваген ЛТ35 ажыццяўляла транспарціроўку тытунёвых вырабаў у колькасці 3400 пачкаў на агульную суму больш за 5000 беларускіх рублёў.

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні падчас правядзення праверкі 4 лютага 2021 года ў г. Крычаве супрацоўнікамі ІМПЗ па Магілёўскай вобласці сумесна з супрацоўнікамі АУС Крычаўскага райвыканкама быў прыпынены рух транспартнага сродку Фальксваген ЛТ35 пад кіраваннем грамадзянкі Б.

Пры аглядзе аўтамабіля было ўстаноўлена, што ў ім перавозяцца тытунёвыя вырабы ў колькасці 3400 пачкаў. Тавар належаў грамадзянцы Б. і з яе слоў прызначаўся для асабістага карыстання.

Зыходзячы з колькасці і асартыменту тавару, кантралюючым органам зроблены вывад аб накіраванасці дзейнасці грамадзянкі Б. на сістэматычнае атрыманне даходу, г.зн. на занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі.

К даце судовага пасяджэння ад Б. паступіла заява аб прызнанні віны і хадайніцтва аб разглядзе справы ў яе адсутнасці.

Зыходзячы з колькасці цыгарэт, тлумачэнняў Б., дадзеных у пратаколах апытання, суд крытычна ацаніў сцвярджэнні аб тым, што тытунёвыя вырабы былі прызначаны для асабістых мэт. Суд мяркуе, што тлумачэнні былі дадзены для пазбягання адміністрацыйнай адказнасці за здзейсненае правапарушэнне.

Паколькі пазней Б. паведаміла аб прызнанні віны, суд прыйшоў да вываду аб тым, што прадстаўленымі доказамі факт здзяйснення Б. правапарушэння, што ставіцца ёй у віну, і яе вінаватасць поўнасцю пацверджаны.

Пры прызначэнні пакарання суд улічыў прызнанне віны, першае прыцягненне грамадзянкі Б. да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне падобнага правапарушэння, адсутнасць інфармацыі аб абставінах, што абцяжарваюць адказнасць.

З улікам усіх абставін справы суд падвергнуў грамадзянку Б. адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 2 базавыя велічыні з канфіскацыяй тавараў на агульную суму больш за 5000 беларускіх рублёў.

Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання не абскарджвалася, уступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі