Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыцягнуў грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць – здачу ў арэнду кальяна

29 студзеня 2021  878

Эканамічным судом Магілёўскай вобласці разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да грамадзяніна Р., які ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а менавіта ў чацвёртым квартале 2020 года з выкарыстаннем аб’яў у сетцы інтэрнэт, у тым ліку ў сацыяльных сетках, ажыццяўляў здачу ў арэнду кальяна. За названы перыяд ад ажыццяўлення дадзенага віду дзейнасці ім быў атрыманы даход у памеры не менш за 118 рублёў.

Пры разглядзе судом справы ўстаноўлена, што грамадзянін Р. ажыццяўляў здачу кальяна ў арэнду. Прымаючы заказ праз сацыяльныя сеткі, Р. атрымаў узнагароджанне ад здачы кальяна ў арэнду і рэалізацыі тытунёвых вырабаў (тытунь для кальяна) без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка не менш чым ад 3 чалавек.

У сваіх паказаннях грамадзянін Р. тлумачыў, што сапраўды ў сувязі са складаным матэрыяльным становішчам некалькі разоў здаваў у арэнду кальян, а рэалізацыю тытунёвых вырабаў ажыццяўляў упершыню.

Прадстаўнік ІМПЗ у судовым пасяджэнні звярнуў увагу, што Р. заплаціў падатак, выстаўлены ІМПЗ, падчас правядзення праверкі супрацоўнічаў з кантралюючым органам і віну адразу прызнаў. Паясніў, што ІМПЗ просіць канфіскаваць апісаны тытунь і не настойвае на канфіскацыі кальяна.

Даўшы ацэнку наяўным доказам, суд прыйшоў да вываду, што дзеянні грамадзяніна Р. з’яўляюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і ўтвараюць састаў адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 1-1 артыкула 12.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

З улікам таго, што грамадзянін Р. раней да адміністрацыйнай адказнасці за падобныя правапарушэнні не прыцягваўся, суд палічыў магчымым падвергнуць яго штрафу ў памеры 2 базавых велічынь, што складае 58 рублёў, з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў і без канфіскацыі самога кальяна.

Суд прымяніў канфіскацыю тытунёвых вырабаў для выключэння паўторнага ўцягвання ў грамадзянскі абарот тавараў, легальнасць паходжання якіх і бяспека для спажыўцоў не пацверджаны неабходнымі доказамі.

Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання не абскарджвалася, уступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі