Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва эканамічнага суда Віцебскай вобласці

Старшыня

Кіенка Алег Барысавіч

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў г. Свярдлоўску Луганскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў з адзнакай Украінскую юрыдычную акадэмію ў г. Харкаве па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Пасля заканчэння акадэміі з красавіка 1993 года працаваў у органах пракуратуры Віцебскай вобласці.

Са студзеня 1999 года – суддзя гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.

У ліпені 2005 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні гаспадарчага суда Віцебскай вобласці. Са студзеня 2012 года – суддзя Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

У сакавіку 2013 года прызначаны суддзёй і старшынёй гаспадарчага суда Віцебскай вобласці. З 1 студзеня 2014 года – суддзя і старшыня эканамічнага суда Віцебскай вобласці.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

За заслугі ў ажыццяўленні эканамічнага правасуддзя, высокія дасягненні ва ўмацаванні законнасці ў сферы эканамічных адносін Кіенка А.Б. узнагароджаны Ганаровай граматай Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў ажыццяўленні эканамічнага правасуддзя» III ступені, Ганаровай граматай Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні

Стэфановіч Наталля Леанідаўна

У 1999 годзе з адзнакай скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Правазнаўства».

З ліпеня 1999 года працавала ў падатковых органах рэгіёна.

З красавіка 2009 года – стажор суддзі гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.

У лістападзе 2009 года прызначаная суддзёй гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.

З 1 студзеня 2014 года па люты 2015 года – суддзя эканамічнага суда Віцебскай вобласці.

У лютым 2015 года прызначаная суддзёй і намеснікам старшыні эканамічнага суда Віцебскай вобласці.

Прысвоены другі кваліфікацыйны клас суддзі.

У 2011 годзе прызнаная лаўрэатам конкурса «Лепшы суддзя года гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь».

За высокі прафесіяналізм і якаснае ажыццяўленне правасуддзя ўзнагароджаная Ганаровай граматай Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь; абвешчана падзяка Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні

Тур Вольга Мікалаеўна

Нарадзілася ў 1975 годзе ў в. Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1996 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "правазнаўства";

са снежня 1997 года працавала ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, затым юрыстам у арганізацыях г. Віцебска;

са снежня 2008 года – стажор суддзі гаспадарчага суда Віцебскай вобласці;

у чэрвені 2009 года прызначаная суддзёй гаспадарчага суда Віцебскай вобласці;

са студзеня 2014 года – суддзя эканамічнага суда Віцебскай вобласці;

у лютым 2018 года прызначаная намеснікам старшыні эканамічнага суда Віцебскай вобласці.

Прысвоены другі кваліфікацыйны клас суддзі.

У 2011 годзе прызнаная лаўрэатам конкурса «Лепшы суддзя года гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь».

За добрасумленную працу і высокія дасягненні ва ўмацаванні законнасці ў сферы эканамічных адносін ўзнагароджаная Ганаровай граматай Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь; Ганаровай граматай ГА "Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў", Ганаровай граматай Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык