Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Эканамічны суд Віцебскай вобласці


Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у эканамічным судзе Віцебскай вобласці

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у эканамічным судзе Віцебскай вобласці ажыццяўляецца па адрасе:

г. Віцебск, вул. Праўды, 32 А.  

Дні прыёму:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00,

субота з 9.00 да 13.00.


Старшыня і намеснікi старшыні суда праводзяць асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях арганізацыі работы суда, а таксама па іншых пытаннях, у тым ліку:

  • па пытаннях падачы апеляцыйных скаргаў на судовыя пастановы суда першай інстанцыі па эканамічных справах,
  • падачы скаргаў на дзеянні і рашэнні суддзі, службовай асобы органа, які вядзе адміністрацыйны працэс,
  • абскарджання пастаноў, якія ўступілі і не ўступілі ў законную сілу, іншых органаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Пры правядзенні асабістага прыёму па рашэнні кіраўніцтва суда могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі фіксацыі (аўдыя- і відэазапіс, фотаздымка).

Асабісты прыём грамадзян суддзямі не праводзіцца.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце № 413.

Графік прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб:

Пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку

Дзень прыёму

 Час прыёму

№ каб.

Старшыня

Кіенка Алег Барысавіч

серада

папярэдні запіс па тэл. +375 (212) 49-13-00

з 8.00 да 12.00

305

Намеснік старшыні

Стэфановіч Наталля Леанідаўна

чацвер

папярэдні запіс па тэл. +375 (212) 49-13-00

з 8.00 да 12.00

305

Намеснік старшыні

Тур Вольга Мікалаеўна

 

аўторак

папярэдні запіс па тэл. +375 (212) 49-13-00

з 8.00 да 12.00

404

Начальнікі аддзелаў і спецыялісты

панядзелак-пятніца

тэлефон для даведак +375 (212) 49-13-00

з 8.00 да 13.00

з 14.00 да 17.00

4-ы паверх

субота - па графіку

з 9.00 да 13.00

Спецыялісты суда не праводзяць асабісты прыём па зваротах, звязаных з разглядам судовых спраў, якія знаходзяцца ў вядзенні першай, апеляцыйнай, касацыйнай і нагляднай інстанцый, а таксама зваротах, звязаных з прававой ацэнкай судовых пастаноў, і зваротах, якія ў далейшым могуць стаць прадметам судовага разбору.

Прыём іскавых заяў (заяў), скаргаў і іншых зваротаў грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца:

  • у рабочыя дні з 9-00 да 18-00 работнікамі канцылярыі (каб.413)
  • у суботу з 9.00 да 13.00 спецыялістамі суда.