Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Гісторыя Гомельскага абласнога суда

 

Пастановай IV сесіі УЦВК ад 31 кастрычніка 1922 года і Палажэннем аб судовым ладзе РСФСР, прынятым гэтай жа сесіяй, Гомельскі губернскі Савет народных суддзяў і Гомельскі губернскі рэвалюцыйны трыбунал у студзені 1923 года былі аб'яднаныя ў адну ўстанову – Гомельскі губернскі суд. Сваю дзейнасць ён пачаў 15 лютага 1923 года.

У аснову работы суда былі пакладзеныя пастановы 6-га губернскага Савета народных суддзяў, накіраваныя на «ўмацаванне судова-следчага апарату губерніі рабоча-сялянскім складам», удасканаленне юрыдычнай кваліфікацыі суддзяў і следчых работнікаў, павелічэнне колькасці «ўдзельнікаў Нарсудоў і Нарследчых па губерніі».

У архівах захаваліся звесткі пра тое, што суд праводзіў праварастлумачальную работу сярод насельніцтва, арганізоўваў «асобыя Сесіі» для «разбору працоўных спраў», «бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для аказання ўсебаковай юрыдычнай дапамогі рабочым, чырвонаармейцам, інвалідам і найбяднейшым сялянам», а таксама прымаў меры да паляпшэння матэрыяльнага становішча суддзяў і следчых работнікаў.

Пастановай 1 сесіі Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1938 года «Аб змяненні і дапаўненні артыкулаў Канстытуцыі СССР – аб увядзенні ў БССР абласнога адміністрацыйнага дзялення» былі ўтвораны Гомельская, а таксама Палеская вобласці. У адпаведнасці з Пастановай ЦВК БССР ад 31 сакавіка 1938 года быў створаны Арганізацыйны камітэт ЦВК БССР па Гомельскай вобласці, які займаўся стварэннем абласных устаноў, у тым ліку Гомельскага і Палескага абласных судоў (пазней аб'яднаныя).

З жніўня 1941 года і да вызвалення г. Гомеля ў снежні 1943 года праца абласных судоў была перарваная Вялікай Айчыннай вайной.

У снежні 1943 года Гомельскі абласны суд аднавіў сваю дзейнасць.

У 1954 - 1956 гадах былі пашыраныя функцыі і тэрытарыяльная кампетэнцыя суда.

У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 студзеня 1954 года была ліквідаваная Палеская вобласць БССР, якая ўвайшла ў склад Гомельскай, і скасаваны Палескі абласны суд, які ўвайшоў у склад Гомельскага абласнога суда.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 4 жніўня 1956 года № 1048 і пастановай Савета Міністраў БССР ад 7 верасня 1956 года № 541 “Аб мерапрыемствах па правядзенні ў жыццё Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 жніўня 1956 года «Аб пашырэнні правоў краявых, абласных судоў і скасаванні ўпраўленняў Міністэрстваў юстыцыі саюзных рэспублік пры краявых, абласных Саветах дэпутатаў працоўных»” было ліквідаванае Упраўленне Міністэрства юстыцыі пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў працоўных і яго функцыі былі перададзеныя Гомельскаму абласному суду.

Праз пэўны перыяд функцыі па ажыццяўленні правасуддзя, а таксама кадравым, арганізацыйным і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні судовай дзейнасці былі зноў раздзеленыя паміж Гомельскім абласным судом і Упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Суддзі вобласці 17-18 лютага 1981 года

Міжнародны семінар пад эгідай ААН

2002 год, г. Гомель

З сярэдзіны 50-х гадоў XX стагоддзя суд размяшчаўся ў будынку, пабудаваным у канцы ХIX – пачатку XX стагоддзя. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў часткова разбураны, затым адноўлены. Да пачатку 2000-х будынак суда састарэў і перастаў адпавядаць патрабаванням ажыццяўлення правасуддзя. У сувязі з гэтым у 2005 годзе Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам было прынятае рашэнне аб выдзяленні ў цэнтры г. Гомеля новага будынка для абласнога суда.

Узвядзенне будынка суда

У снежні 2008 года адбылося яго адкрыццё. Для Гомельскага абласнога суда быў рэканструяваны пяціпавярховы будынак, зроблена прыбудова з чатырох паверхаў для залаў судовых пасяджэнняў, утрымання абвінавачаных, дарадчых пакояў і іншых памяшканняў. У судзе створаны належныя ўмовы працы. У судаводства ўкаранёныя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, уведзена сістэма электроннага дакументазвароту.

Новы будынак. Снежань 2008 года

У выніку рэфармавання судовай сістэмы з 1 студзеня 2014 года Гомельскі абласны суд надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным, інфармацыйным і кадравым забеспячэнні дзейнасці раённых судоў.

Адпаведна зазнала змены і структура суда. Сёння апарат суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў: аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці, аддзела кадраў і дзяржаўнай службы, аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі, аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячення, аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння.

З лютага 2013 года Гомельскім абласным судом кіруе Сяргей Міхайлавіч Шаўцоў.

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык