Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Цэнтральнага раёна г. Гомеля пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога старшыні камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама, абвінавачанай у здзяйсненні карупцыйнага злачынства

29 красавіка 2019  1509

26 красавіка 2019 года суд Цэнтральнага раёна г. Гомеля разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да К. (да затрымання займала пасаду старшыні камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама), абвінавачанай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК.

Прыгаворам суда

К. прызнана вінаватай у наўмысным насуперак інтарэсам службы здзяйсненні службовай асобай з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі), што пацягнула цяжкія наступствы, і на падставе ч. 3 арт. 424 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, учыненнем юрыдычна значных дзеянняў у сферы інвестыцыйнай дзейнасці, на тэрмін 5 гадоў. 

У сілу арт. 77 КК у дачыненні да абвінавачанай К. прыменена адтэрміноўка выканання прызначанага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Яна абавязана папярэдне паведамляць органу ўнутраных спраў аб змене месца жыхарства і аб выездзе ў іншую мясцовасць на тэрмін больш за адзін месяц; даваць тлумачэнні адносна сваіх паводзін і ладу жыцця; з’яўляцца ў орган унутраных спраў па месцы жыхарства для рэгістрацыі два разы на месяц.

Таксама з абвінавачанай К. на карысць дзяржавы на пакрыццё ўрону, прычыненага злачынствам, спагнана грашовая сума ў памеры 78 320,34 рублёў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык