Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Гродзенскага абласнога суда і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Гродзенскага абласнога суда, эканамічнага суда Гродзенскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Гродзенскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Гродзенскага абласнога і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Гродзенскага абласнога суда, эканамічнага суда Гродзенскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Гродзенскага абласнога і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Гродзенскага абласнога і эканамічнага суда Гродзенскай вобласці.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Янкоўскі Уладзімір Мікалаевіч – суддзя Гродзенскага абласнога суда

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Даўгашэй Святлана Іванаўна – суддзя Гродзенскага абласнога суда

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Гродзенскага абласнога суда:

Яўхута Уладзімір Мікалаевіч

Ліхач Андрэй Андрэевіч

Малючок Людміла Аляксандраўна

Міхневіч Вячаслаў Расціслававіч

Рачынскі Мікалай Пятровіч

Собалеў Ігар Уладзіміравіч

суддзі эканамічнага суда Гродзенскай вобласці:

Ламанік Дзмітрый Міхайлавіч

Кароль Эдуард Лявонцьевіч

 

Чабуранава Святлана Ягораўна – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дэкан юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык