Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Гродзенскі абласны суд


Гродзенскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб забойстве заведама састарэлага, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю

7 сакавіка 2019  1061

1 сакавіка 2019 года судовай калегіяй па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Л. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага п. 2, 6 ч. 2 арт. 139 КК.

Абвінавачаны Л. у лістападзе 2018 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, на глебе асабістых непрыязных адносін і ў працэсе сваркі са сваёй маці Л., 1947 года нараджэння, заведама ведаючы аб яе састарэлым узросце, наўмысна, з мэтай пазбаўлення жыцця апошняй, прычыняючы асаблівыя пакуты і мукі, з асаблівай жорсткасцю збіў яе, у выніку чаго наступіла смерць пацярпелай на месцы здарэння.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Л. прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), заведама састарэлага, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, і на падставе п. 6 ч. 2 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.