Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Гродзенскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні ў забойстве

17 снежня 2018  920

14 снежня 2018 года судовай калегіяй па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Н. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага п. 6 ч. 2 арт. 139 КК.

Абвінавачаны Н. у красавіку 2018 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення па месцы свайго жыхарства ў г. Смаргонь, пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў з К., падчас узніклай паміж імі сваркі, наўмысна, дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, збіў яго, нанёсшы вялікую колькасць удараў драўлянай дошкай па розных частках цела, тым самым, прычыніўшы апошняму смяротныя цялесныя пашкоджанні, ад якіх К. сканаў на месцы.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Н. прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), здзейсненым з асаблівай жорсткасцю. На падставе п. 6 ч. 2 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 14 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык