Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судом Смаргонскага раёна пастаноўлены прыгавор былому дырэктару КПУП «Крэва» па крымінальнай справе аб крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі

21 чэрвеня 2018

14 чэрвеня 2018 года судом Смаргонскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара КВУП «Крэва», абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1, ч. 3, ч. 4 арт. 210, ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Т. прызнаны вінаватым

– у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), і на падставе ч. 1 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады, са штрафам у памеры 100 базавых велічынь, з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 2 гады;

– у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым паўторна, у буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 3 гады;

– у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым паўторна, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 4 гады.

На падставе ч. 1 арт. 71 КК шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, пры паўторнасці злачынстваў, якая не ўтварае сукупнасці (па ч. 1, ч. 3 і ч. 4 арт. 210 КК), абвінавачанаму Т. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 4 гады.

Абвінавачаны Т. прызнаны вінаватым:

– у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія даюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам, за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), і на падставе ч. 1 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 3 гады;

– у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія даюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам, за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), здзейсненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 4 гады;

На падставе ч. 1 арт. 71 КК, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, пры паўторнасці, якая не ўтварае сукупнасці (па ч. 1, ч. 2 арт. 430 КК), абвінавачанаму Т. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 4 гады.

На падставе ч. 2 арт. 72 КК, шляхам частковага складання пакаранняў, па сукупнасці злачынстваў, абвінавачанаму Т. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў, з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, на тэрмін 5 гадоў.

Суд задаволіў іск пракурора і спагнаў з абвінавачанага Т. у даход дзяржавы, як беспадстаўнае абагачэнне, грашовыя сродкі, атрыманыя ў якасці хабараў, у памеры 2 335 рублёў 50 капеек.

Таксама з абвінавачанага Т. спагнаныя ў даход дзяржавы грашовыя сродкі, атрыманыя злачынным шляхам у выніку продажу сельгастэхнікі і запасных частак і вузлоў да іх у памеры 17 087 рублёў 55 капеек.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык