Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Ленінскага раёна г. Гродна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб атрыманні хабару, раскраданнях шляхам злоўжывання службовым становішчам, здзейсненых у буйным памеры

5 сакавіка 2019  2504

25 лютага 2019 года судом Ленінскага раёна г. Гродна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні грамадзянкі Ф. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 1, 2 арт. 430, ч. 3 арт. 210 КК.

Абвінавачаная Ф., працуючы на пасадзе дырэктара Гродзенскага гарадскога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камбінат школьнага харчавання Ленінскага раёна» (далей – КШХ), з’яўляючыся службовай асобай, здзейсніла шэраг злачынстваў супраць інтарэсаў службы.

Так, абвінавачаная Ф. у перыяд з лютага 2015 года па чэрвень 2018 года ў якасці хабару грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей за выкананне і невыкананне ў інтарэсах тых, хто дае хабар, якіх-небудзь дзеянняў, якія павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, не прымала належных мер па кантролі над вытворчым працэсам у пунктах харчавання ўстаноў адукацыі Ленінскага раёна г. Гродна, парадкам рэалізацыі і ўліку прадукцыі. 

Яна ж ва ўказаны перыяд часу наўмысна, проціпраўна, бязвыплатна завалодала грашовымі сродкамі КШХ у агульнай суме 11 800 рублёў, што ўтварае буйны памер.

Абвінавачаная Ф. віну прызнала ў поўным памеры.

Прыгаворам суда

абвінавачаная Ф. прызнана вінаватай у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, прадастаўляемых выключна ў сувязі са службовым становішчам, якое яна займае, за невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару).

На падставе ч. 1 арт. 430 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, на тэрмін 3 гады.

Яна ж прызнана вінаватай у атрыманні хабару паўторна.

На падставе ч. 2 арт. 430 КК ёй прызначана пакаранне на тэрмін 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК пры паўторнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачанай Ф. прызначана пакаранне на тэрмін 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаная Ф. таксама прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненае ў буйным памеры.

На падставе ч. 3 арт. 210 КК ёй прызначана пакаранне на тэрмін 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч.ч. 1, 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана Ф. пакаранне на тэрмін 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык