Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судом Гродзенскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркатычных сродкаў

4 верасня 2018  447

3 верасня 2018 года судом Гродзенскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні А. і Г. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 285, ч. 4 арт. 328, ч. 3 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь.

Прыгаворам суда

Абвінавачаныя А. і Г. прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, у незаконных з мэтай збыту набыцці, захаванні, перавозцы наркатычных сродкаў у буйным памеры, здзейсненыя арганізаванай групай, у незаконным перамяшчэнні праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў у буйным памеры, здзейсненым арганізаванай групай.

Абвінавачанаму А. на падставе ч. 2 арт. 285 КК Рэспублікі Беларусь прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, на падставе ч. 3 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь – у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 9 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, на падставе ч. 4 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь – у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў суд канчаткова прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 17 гадоў з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Абвінавачанаму Г. на падставе ч. 2 арт. 285 КК Рэспублікі Беларусь прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4гады з канфіскацыяй маёмасці, на падставе ч. 3 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь – у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, на падставе ч. 4 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь – у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў, суд канчаткова прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык