Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Гродзенскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога дырэктара РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт», які абвінавачваецца ў атрыманні хабару і крадзяжы шляхам злоўжывання службовым становішчам у буйным памеры

20 чэрвеня 2019  3588

14 чэрвеня 2019 года судом Гродзенскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні А. (дырэктара РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт») у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 430, ч. 3 арт. 210 КК.

Абвінавачаны А., працуючы на пасадзе дырэктара РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт», у верасні 2016 года дасягнуў дамоўленасці з дырэктарам будаўнічай фірмы П. аб атрыманні для сябе ў сувязі з займаемым ім службовым становішчам матэрыяльнага ўзнагароджання ў выглядзе будаўнічых матэрыялаў і аказання матэрыяльных паслуг за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, а менавіта аказанне садзейнічання ў заключэнні з дадзенай фірмай дагавораў на выкананне будаўнічых работ на аб’ектах РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт».

Усяго абвінавачаны А., рэалізуючы адзіны злачынны намер на атрыманне хабару, у перыяд з верасня 2016 года па кастрычнік 2018 года атрымаў хабар у выглядзе прыняцця выгады маёмаснага характару і будаўнічых матэрыялаў на суму больш за 16 000 рублёў.

Ён жа, маючы намер на завалоданне маёмасцю РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» у буйным памеры, у студзені 2017 года, карыстаючыся сваімі службовымі паўнамоцтвамі, даў указанні падначаленаму работніку, увёўшы яго ў зман, упэўніўшы ў законнасці сваіх дзеянняў, аформіць акт тэхнічнага стану рэзервуара, што апошнім было выканана. У сакавіку 2017 года названы дакумент зацверджаны галоўным інжынерам РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт». Працягваючы рэалізоўваць свой злачынны намер на завалоданне маёмасцю РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт», абвінавачаны А. у снежні 2017 года зацвердзіў акт аб спісанні аб’екта асноўных сродкаў – рэзервуара па астаткавай вартасці больш за 6 000 рублёў. У далейшым А. распарадзіўся дадзеным рэзервуарам па ўласным меркаванні, выкарыстаўшы яго для ўладкавання аўтаномнай каналізацыі на ўчастку ў Гродзенскім раёне.

У выніку названых наўмысных проціпраўных дзеянняў абвінавачаным А. РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» была прычынена маёмасная шкода на суму больш за 6 000 рублёў.

Прыгаворам суда

Абвінавачаны А. прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, выгады маёмаснага характару, якія даюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, і асоб, якіх ён прадстаўляе, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), у буйным памеры, у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым у буйным памеры. 

На падставе ч. 3 арт. 210 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 3 гады.

Таксама на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. ч. 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў А. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі