Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новай базы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча

9 лістапада 2018  1536

8 лістапада 2018 года Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча адсвяткавала наваселле.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новай базы для вучэбнай установы прыняў удзел Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала.

Комплекс былога прафесійнага ліцэя № 5 у Магілёве адрэмантавалі. Цяпер у распараджэнні выкладчыкаў і навучэнцаў – чатырохпавярховы корпус, дзе створаны сучасныя ўмовы для вучэбнага і выхаваўчага працэсу, ёсць кабінеты з сучасным мультымедыйным абсталяваннем. Ёсць зараз у кадэтаў і свой інтэрнат. А адточваць навыкі страявой падрыхтоўкі можна на вялікім вучэбным пляцы.

16 гадоў таму Магілёў быў піянерам у кадэцкім руху Беларусі. У 2002 годзе ў горадзе стварылі вучэбную ўстанову для дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў. Сёння конкурс у вучылішчы даходзіць да сямі чалавек на месца.

Зараз у радах кадэтаў – 152 падлеткі з усёй Беларусі.

Немалаважна і тое, што выпускнікі Магілёўскага кадэцкага вучылішча традыцыйна паказваюць высокі працэнт паступлення ў ВНУ краіны.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык