Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Магілёўскі абласны суд пакінуў без змянення рашэнне суда першай інстанцыі па грамадзянскай справе аб абароне правоў спажыўца

26 ліпеня 2021  1522

21 ліпеня 2021 года судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда ў апеляцыйным парадку разгледзела грамадзянскую справу па апеляцыйнай скарзе ІП К. (далей – адказчык) на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва ад 23 красавіка 2021 года па іску М. (далей – ісціца) да ІП К. аб абароне правоў спажыўца.

Судом устаноўлена, што 20 лютага 2020 года паміж ісціцай і адказчыкам заключаны дагавор куплі-продажу спальнага гарнітура коштам 3541 рубель.

Тавар быў пастаўлены, плата ажыццёўлена ў поўным аб’ёме.

Падчас мантажу спальнага гарнітура былі выяўлены недахопы ў выглядзе неадпаведнасці па вышыні пад’ёмнага механізма да ложка, а таксама неадпаведнасць малюнка на дзвярах шафы ўмовам дагавора.

Адказчыкам пад’ёмны механізм да ложка быў заменены на «ножкі» коштам 50 рублёў, што ніжэй за кошт пад’ёмнага механізма, розніца ў цане пакупніку вернута не была.

На адрас адказчыка накіроўваліся прэтэнзіі аб замене тавару, які не адпавядае ўмовам дагавора, і аб скасаванні дагавора куплі-продажу, якія засталіся без задавальнення.

Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва ад 23 красавіка 2021 года іскавыя патрабаванні ісціцы задаволены.

Судом першай інстанцыі пастаноўлена:

- скасаваць дагавор куплі-продажу,

- спагнаць з ІП К. заплачаную за тавар суму ў памеры 3541 рубель,

- спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 350 рублёў.

Палічыўшы рашэнне суда першай інстанцыі незаконным, ІП К. падаў апеляцыйную скаргу, у якой прасіў адмяніць рашэнне суда і прыняць новае рашэнне.

Ацэньваючы довады ісціцы аб тым, што тавар не адпавядае ўмовам заключанага дагавора, паколькі малюнак на дзвярах шафы адрозніваецца ад малюнка на астатніх прадметах мэблі, суд першай інстанцыі правільна спаслаўся на арт. 401 ГК, даў ацэнку ўмовам дагавора, у тым ліку рукапісным запісам, зробленым пры яго заключэнні, вызначыў літаральнае значэнне ўмоў дагавора, прыняў пад увагу паказанні сведак.

Пры такіх абставінах суд абгрунтавана ўстанавіў, што перададзены істцу тавар не адпавядае ўмовам заключанага дагавора, адказчыкам недахопы тавару не ліквідаваны.

Праверыўшы матэрыялы грамадзянскай справы, абмеркаваўшы довады апеляцыйнай скаргі, судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда згадзілася з вывадамі суда першай інстанцыі.

З улікам выкладзенага рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва судом апеляцыйнай інстанцыі пакінута без змянення, а апеляцыйная скарга ІП К. – без задавальнення.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі