Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь
Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь
220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана старшыня суда Ленінскага раёна г. Мінска Любоў Васільеўна Жаўнерчык.
У дзень пасяджэння Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, 20 снежня 2018 года, дзяржаўную ўзнагароду Любові Васільеўне ўручыў Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала.