Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Віцебскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, знявазе гісторыка-культурных каштоўнасцей

30 кастрычніка 2019  884

28 кастрычніка 2019 года Віцебскім абласным судом разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да В., 1985 года нараджэння, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 346 КК.

Абвінавачаны В. раней судзімы па ч. 3 арт. 339, ч. 3 арт. 147, ч. 3 арт. 72 КК і прыгавораны да пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў 6 месяцаў; у далейшым неадбытая частка пакарання была заменена на больш мяккае ў выглядзе абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 5 месяцаў 8 дзён, прыменена ч. 1 арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года № 147-З «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», на падставе якой вызвалены ад пакарання часткова на тэрмін 1 год; далей умоўна-датэрмінова вызвалены на неадбыты тэрмін 1 год 8 месяцаў 17 дзён – прыменена ч. 2 арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2012 года № 387-З «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынствы».

Судом вызначана, што абвінавачаны В., прытрымліваючыся ідэй нацызму (нацыянал-сацыялізму), фашызму, рускага нацыяналізму і неанацызму з элементамі расізму, ксенафобіі і антысемітызму, што выяўлялася ў перакананасці ў нераўнацэннасці чалавечых рас і нацыянальнасцей, сацыяльнай, нацыянальнай, расавай нецярпімасці да прадстаўнікоў сексуальных меншасцей, да яўрэяў як этнічных груп (народаў), прадстаўнікоў «неславянскіх» народаў – выхадцаў з Турцыі, Ірака, Каўказа, Закаўказзя ці Сярэдняй Азіі, да прадстаўнікоў негроіднай расы, а таксама прадстаўнікоў іншых рас і нацыянальнасцей, дзейнічаючы наўмысна і мэтанакіравана, усведамляючы публічнасць дзеянняў, якія ім здзяйсняліся, і жадаючы іх здзейсніць і прыцягнуць увагу максімальна шырокай аўдыторыі да інфармацыі, якая ім распаўсюджвалася, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання свабоды ў папраўчай установе адкрытага тыпу, а таксама па адрасах свайго пражывання ў г. Віцебску, у іншых месцах на тэрыторыі г. Віцебска і Віцебскай вобласці, выкарыстоўваючы створаную ім у сацыяльнай сетцы «УКантакце» персанальную старонку, якая ўтрымлівае ў назве кодавы лозунг неанацыстаў, наўмысна і проціпраўна ў некалькі этапаў размясціў у публічным доступе на ўказанай старонцы 5 відэазапісаў, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па адзнаках расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці.

Ён жа, прытрымліваючыся ідэй нацызму (нацыянал-сацыялізму), фашызму, рускага нацыяналізму і неанацызму з элементамі расізму, ксенафобіі і антысемітызму, з мэтай наўмыснай знявагі над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, ставячы на мэце рэваншысцкія ідэі аб пераглядзе вынікаў Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны, будучы з імі не згодным, аддаючы даніну павагі нямецка-фашысцкім захопнікам, прытрымліваючыся іх метадаў вядзення агрэсіўнай вайны супраць СССР і яго саюзнікаў, вітаючы асноўныя палажэнні «Генеральнага плана ОСТ» аб каланізацыі і германізацыі ўсходніх тэрыторый, у склад якіх уваходзіць тэрыторыя сучаснай Рэспублікі Беларусь, зневажаючы тым самым гонар і годнасць абаронцаў Айчыны – ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, абразіў гісторыка-культурныя каштоўнасці і помнік абаронцам Айчыны пры наступных абставінах.

Абвінавачаны В. наўмысна, з вышэйпаказаных памкненняў, а таксама з мэтай прапаганды і наступнага публічнага дэманстравання і распаўсюджвання нацысцкай сімволікі, 19 верасня 2012 года, знаходзячыся на прыступках уваходу ў падземны пераход, размешчаны на перакрыжаванні вул. Леніна і вул. Генерала Белабародава ў г. Віцебску паблізу ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска» па адресе: г. Віцебск, вул. Генерала Белабародава, 6, што з’яўляецца часткай плошчы Перамогі і мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, што з’яўляецца помнікам гісторыі – помнікам абаронцам Айчыны, на фоне надпісу «плошча Перамогi» аддаў нацысцкае прывітанне, пасля чаго з дапамогай нявызначанай асобы вырабіў уласнае фота ў названай позе і названым месцы, якое ў далейшым 19 верасня 2012 года ў 19 гадзін 22 мінуты, размясціў у адкрытым доступе на сваёй персанальнай старонцы, якая ўтрымлівала ў назве кодавы лозунг неанацыстаў, пасля чаго працягнуў захоўваць названае графічнае фотаадлюстраванне на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», не прымаючы мер да абмежавання магчымасці яго прагляду нявызначаным колам карыстальнікаў сеткі інтэрнэт па 20 снежня 2018 года, гэта значыць да страты кантролю над сваёй персанальнай старонкай з прычыны дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Прыгаворам суда:

абвінавачаны В. прызнаны вінаватым у знявазе гісторыка-культурных  каштоўнасцей, знявазе помнікаў абаронцам Айчыны пры адсутнасці адзнак злачынства, прадугледжанага арт. 344 КК, і на падставе ч. 2 арт. 346 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 1 год.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па адзнацы расавай, нацыянальнай, іншай сацыяльнай прыналежнасці, і на падставе ч. 1 арт. 130 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

Згодна з ч. 2 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў прызначыць В. пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 3 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 73 КК па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага далучэння неадбытай часткі пакарання, прызначанага па прыгаворы суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ад 28.08.2006, канчаткова прызначана В. пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 3 гады 1 месяц з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Згодна з ч. 1 арт. 46-1 КК прыменена спецыяльная канфіскацыя мабільнага тэлефона з картай памяці, якія належалі абвінавачанаму В.

Прыгавор суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку. 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык