Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Будынак суда Дзяржынскага раёна адкрыўся пасля рэканструкцыі

16 сакавіка 2018

16 сакавіка 2018 года ва ўрачыстых абставінах адкрыўся пасля рэканструкцыі і мадэрнізацыі будынак суда Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала адзначыў, што ў абноўленым будынку створаны добрыя ўмовы для камфортнай работы персаналу суда, а галоўнае – для жыхароў раёна, якія будуць сюды прыходзіць.

«Такія будынкі ўпрыгожваюць гарады, ствараюць павагу да права, закона, справядлівасці і фарміруюць правасвядомасць у нашых людзей. Вельмі хочацца, каб у такіх будынках перамагаў закон, справядлівасць і міласэрнасць. Упэўнены, што так і будзе», - падкрэсліў ён.

Будынак адпавядае стандартам і тэхнічным патрабаванням для якаснага і аператыўнага адпраўлення правасуддзя. Ён уключае неабходную колькасць залаў судовых пасяджэнняў, службовых кабінетаў, аснашчаны сучаснай мэбляй, аргтэхнікай. Работы вяліся сем месяцаў і фінансаваліся за кошт уласных сродкаў Вярхоўнага Суда. Прычым удалося зэканоміць амаль Br150 тыс., на якія былі закуплены мікрааўтобусы для Мінскага абласнога суда.

Старшыня Вярхоўнага Суда паведаміў, што ў адпаведнасці з праграмай па рэканструкцыі і мадэрнізацыі будынкаў судоў на гэты год запланавана ўвесці ў дзеянне пяць буйных судоў, два з якіх - у Пінску і Дзяржынску - ужо адкрытыя.

«Апошнім часам ідзём не па шляху будаўніцтва новых, а менавіта мадэрнізацыі і рэканструкцыі такіх тыпавых будынкаў. Мы іх робім сучаснымі, не падобнымі да ранейшых. Яны адпавядаюць усім патрабаванням, што прад'яўляюцца міжнароднымі стандартамі, - сказаў Валянцін Сукала. - Нам падаецца, што гэта значна эканомней, чым будаўніцтва новых будынкаў судоў, больш рацыянальна і эфектыўна па выдатках, па часе».

У цырымоніі адкрыцця абноўленага будынка таксама прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога суда Валерый Крайко, старшыня эканамічнага суда Мінскай вобласці Эдуард Максімовіч і старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка.

ФОТА Генадзія Жынкова, БелТА

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык