Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Калектыву Вярхоўнага Суда прадставілі новага суддзю

17 чэрвеня 2019  1489

17 чэрвеня 2019 года ва ўрачыстых абставінах першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Леанідавіч Калінковіч прадставіў калектыву Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь новага суддзю – Эдгара Вячаслававіча Марцірасяна.

Валерый Леанідавіч пажадаў калезе поспехаў на такім адказным пасту і ўручыў пасведчанне суддзі Вярхоўнага Суда.

Эдгар Вячаслававіч Марцірасян мае вышэйшую юрыдычную адукацыю – у 2003 годзе ён скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава па спецыяльнасці «правазнаўства».

Эдгар Вячаслававіч мае вопыт працы ў органах унутраных спраў, мытных органах. У судовую сістэму ён прыйшоў у 2009 годзе на пасаду суддзі суда Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. З 2013 года працаваў суддзёй Віцебскага абласнога суда.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2019 года № 209 Эдгар Вячаслававіч Марцірасян прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда бестэрмінова.