Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Адбылося пасяджэнне навукова-кансультатыўнага савета пры Вярхоўным Судзе

20 верасня 2019  1804

26 верасня 2019 года адбудзецца пасяджэнне Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прысвечанае практыцы прымянення судамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, якое рэгламентуе апеляцыйнае вядзенне.

19 верасня 2019 года пытанні будучага пасяджэння Пленума Вярхоўнага Суда абмеркавалі на навукова-кансультатыўным савеце (НКС).

На фота: у першым радзе злева направа Баркоў Аляксандр Уладзіміравіч, загадчык кафедры судовай дзейнасці ўстановы адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (далей – Інстытут), кандыдат юрыдычных навук, прафесар; Бібіла Валянціна Мікалаеўна, прафесар кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар; Зайцава Людміла Львоўна, загадчык кафедры пракурорскай дзейнасці Інстытута, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; Калінковіч Валерый Леанідавіч, першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь; Аніскевіч Руслан Генадзьевіч, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь; Тылец Ірына Уладзіміраўна, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, сакратар Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (сакратар НКС); у другім радзе злева направа: Марчук Васілій Васільевіч, дырэктар Навукова-практычнага цэнтра, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт; Хоміч Уладзімір Міхайлавіч, загадчык інфармацыйна-метадычнага кабінета аддзела арганізацыйна-фінансавага забеспячэння і кантролю правядзення крыміналагічных экспертыз Навукова-практычнага цэнтра, доктар юрыдычных навук, прафесар; Савянок Анатолій Леанідавіч, загадчык кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар; Грунтоў Ігар Алегавіч, загадчык кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар.

Інстытут апеляцыйнага вядзення, уведзены ў крымінальны працэс з 27 лютага 2016 года, накіраваны на гарантаванне законнасці, абгрунтаванасці і справядлівасці судовых пастаноў па крымінальных справах, абарону правоў, свабод і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб, уцягнутых у крымінальнае судаводства, і спрыяе павышэнню эфектыўнасці крымінальнага правасуддзя.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2016 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» рэарганізавана стадыя касацыйнага вядзення і прадугледжана ўвядзенне ў крымінальнае судаводства апеляцыйнага абскарджання і апратэставання прыгавораў, вызначэнняў, пастаноў, якія не ўступілі ў законную сілу. Па некаторых пытаннях заканадаўства захавала пэўную пераемнасць, але асноўныя яго пастулаты зазналі істотныя змены.

Даныя судовай статыстыкі сведчаць аб пэўнай эфектыўнасці на практыцы абноўленага інстытута перагляду судовых рашэнняў, якія не ўступілі ў законную сілу, у апеляцыйным парадку і яго станоўчым уплыве на павышэнне гарантаванага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь узроўню судовай абароны ўдзельнікаў крымінальнага судаводства, што падкрэслівае актуальнасць тэмы абмеркавання.

На пасяджэнні НКС удзельнікі абмеркавалі самыя складаныя пытанні праекта пастановы Пленума Вярхоўнага Суда, якія тычацца прымянення судамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, што рэгламентуе апеляцыйнае вядзенне.

З дакладамі выступілі суддзя Вярхоўнага Суда Андрэй Віктаравіч Кавальчук і прадстаўнікі навуковай супольнасці з ліку членаў НКС.

На думку членаў НКС праект пастановы, які ўносіцца на разгляд Пленума, характарызуецца высокай ступенню падрыхтаванасці і адпавядае заканадаўству. Рад заўваг і прапаноў, якія паступілі ў ходзе абмеркавання праекта пастановы, будуць улічаны пры разглядзе яго на пасяджэнні Пленума.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык