Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Сёмым экспертным форуме па крымінальным правасуддзі для Цэнтральнай Азіі

6 снежня 2018  1705

З 27 па 29 лістапада 2018 года ў Бішкеку Кыргызскай Рэспублікі праходзіў Сёмы экспертны форум па крымінальным правасуддзі для Цэнтральнай Азіі.

Арганізатарам Сёмага экспертнага форуму выступілі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ) у супрацоўніцтве з Вярхоўным судом Кыргызскай Рэспублікі, Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН), Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і палявымі аперацыямі АБСЕ ў Цэнтральнай Азіі.

На фота ўдзельнікі форуму. Фота прадастаўлена арганізатарамі.

Мэтай гэтага форуму з'яўляецца абмеркаванне рэформ, новых тэндэнцый і ініцыятыў у сферы крымінальнага правасуддзя ў краінах Цэнтральнай Азіі і іншых дзяржавах – удзельніцах АБСЕ.

У форуме прынялі ўдзел старшыні і суддзі вышэйшых судовых інстанцый Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан, парламентарыі дзяржаў Цэнтральнай Азіі, міжнародныя эксперты, прадстаўнікі інстытутаў і выканаўчых структур АБСЕ, міжнародных арганізацый.

На фота В.Л. Калінковіч у час выступлення. Фота прадастаўлена арганізатарамі.

У мэтах падтрымкі канструктыўнага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі судовых органаў дзяржаў, якія ўваходзяць адначасова ў Садружнасць Незалежных Дзяржаў і Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, ад беларускай дэлегацыі выступіў першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Леанідавіч Калінковіч з дакладам аб асноўных выніках рэфармавання і перспектывах развіцця сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, умацаванні стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь і дзяржаў Цэнтральнай Азіі ў сферы міжнароднага прававога супрацоўніцтва.

У рамках форуму абмяркоўваліся пытанні дасудовага расследавання, прафесійных стандартаў для пракурораў, скарачэння сістэм крымінальнага правасуддзя, прававога статусу падазроных і падсудных, паліцыі, пракурораў і суддзяў на дасудовай стадыі, альтэрнатывы дасудоваму зняволенню пад варту, кваліфікацыі правапарушэнняў і суразмернасці санкцый, рэінтэграцыі і рэсацыялізацыі правапарушальнікаў, а таксама рэформы пенітэнцыярнай сістэмы ў Цэнтральнай Азіі.

На фота фрагмент форуму. Фота прадастаўлена арганізатарамі.

Адзначана, што за мінулыя гады форум набыў статус вядучай рэгіянальнай платформы для прафесійнага абмеркавання пытанняў крымінальнага права і судовых рэформ, правоў чалавека ў судаводстве і прывядзення нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі крымінальнага права.

Падкрэслена, што ў Кыргызскай Рэспубліцы адбыліся важныя падзеі, якія датычацца рэформ у галіне крымінальнага правасуддзя. У 2017 годзе быў прыняты цэлы пакет заканадаўчых актаў, накіраваных на рэфармаванне крымінальнага правасуддзя. Гэта новыя Крымінальны кодэкс, Крымінальна-працэсуальны кодэкс, Кодэкс аб правіннасцях, Кодэкс аб парушэннях, Крымінальна-выканаўчы кодэкс Кыргызскай Рэспублікі, Закон аб асновах амністыі і парадку яе прымянення, Закон аб увядзенні ў дзеянне названых кодэксаў і закона, а таксама законы аб прабацыі і аб медыяцыі. Названыя кодэксы ўводзяцца ў дзеянне з 1 студзеня 2019 года.

На фота фрагмент форуму. Фота прадастаўлена арганізатарамі.

У якасці навел, прымененых у названых кодэксах, з'явіліся размежаванне правапарушэнняў у крымінальнай сферы на такія віды, як злачынства, крымінальная правіннасць, парушэнне. Створана трыяда кодэксаў: Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб правіннасцях і Кодэкс аб парушэннях; распрацавана градацыя пакаранняў, укаранёны інстытут прабацыі, уведзена адказнасць юрыдычных асоб, удакладнены прыметы існуючых саставаў злачынстваў, кваліфікуючыя і асабліва кваліфікуючыя прыметы саставаў злачынстваў, унесены новыя саставы злачынстваў, невядомыя раней заканадаўству краіны, працягнута работа па прывядзенні норм да міжнародных стандартаў, згодна з ратыфікаванымі Кыргызстанам Канвенцыямі, усе нормы КК сістэматызаваныя ў адпаведнасці з прыярытэтам аб'екта пасягання, упершыню прадугледжана такая глава, як Ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні законаў і звычаяў вядзення вайны.

Канцэптуальнымі навеламі КПК Кыргызскай Рэспублікі з'явіліся: адмова ад стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы, прадугледжана ўвядзенне новай працэсуальнай фігуры – следчага суддзі, які забяспечвае належны кантроль за законнасцю дасудовага вядзення, дэпаніраванне доказаў.

У рамках форуму адбылася сустрэча першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Валерыя Леанідавіча Калінковіча са Старшынёй Вярхоўнага Суда Кыргызскай Рэспублікі Гульбарай Уцюраўнай Каліевай. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі па судова-прававых пытаннях, якія выклікаюць узаемны інтарэс: аб медыяцыі, злачыннасці сярод непаўналетніх, перспектывах далейшага развіцця судовых сістэм і міждзяржаўным супрацоўніцтве ў сферы судовай дзейнасці.

На фота Гульбара Уцюраўна Каліева ў час выступлення. Фота прадастаўлена арганізатарамі.

Гульбара Каліева адзначыла пазітыўную тэндэнцыю актывізацыі супрацоўніцтва паміж судамі дзвюх краін.

Валерый Калінковіч у рамках форуму таксама прыняў удзел у рабочай сустрэчы з першым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Узбекістан, суддзямі Вярхоўных судоў іншых дзяржаў, у ходзе якой удзельнікі абмяняліся інфармацыяй аб знешняй і ўнутранай палітыцы дзяржаў, прынцыпах дзейнасці інстытутаў судовай улады і яе практычных выніках.

Удзельнікі форуму выказалі гатоўнасць працягнуць развіваць двухбаковыя і шматбаковыя кантакты паміж органамі судовай улады.

З боку Вярхоўных судоў Кыргызстана і Узбекістана ў адрас Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь выказана пажаданне аб заключэнні мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве.

На фота Інгіборг Салрун Гісладацір у час выступлення. Фота прадастаўлена арганізатарамі.

На пляцоўцы форуму таксама адбылася афіцыйная сустрэча беларускай дэлегацыі з Дырэктарам БДІПЧ АБСЕ спадарыняй Інгіборг Салрун Гісладацір, у ходзе якой Валерый Калінковіч расказаў аб прававым статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь, гендарнай сітуацыі ў судзейскім корпусе, гарантыях незалежнасці суддзяў і дзейнасці органаў судовай супольнасці, рэалізацыі ў нацыянальнай практыцы прынцыпу справядлівасці ў судовым разборы, укараненні электроннага правасуддзя.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык