Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Урачыстая цырымонія прынясення прысягі суддзі адбылася ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь

13 лютага 2020  4019

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2020 года № 41 «Аб назначэнні і вызваленні суддзяў» Павел Станіслававіч Цішкоўскі назначаны на пасаду суддзі эканамічнага суда Гомельскай вобласці на пяцігадовы тэрмін.

Згодна з артыкулам 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў суддзя суда агульнай юрысдыкцыі мае права ажыццяўляць правасуддзе толькі пасля прынясення прысягі і прыводзіцца да яе на працягу аднаго месяца з дня назначэння на пасаду.

13 лютага 2020 года суддзя эканамічнага суда Гомельскай вобласці Павел Станіслававіч Цішкоўскі прынёс прысягу суддзі.

Урачыстая цырымонія прынясення прысягі адбылася ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь у зале Пленума. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснікі Старшыні Вярхоўнага Суда Юрый Віктаравіч Кобец, Андрэй Аляксандравіч Забара і Жанна Барысаўна Шкурдзюк, старшыня эканамічнага суда Гомельскай вобласці Наталля Мікалаеўна Сарнаўская, суддзі эканамічнай калегіі Вярхоўнага Суда, работнікі апарату.

Уступаючы на пасаду суддзі, Павел Станіслававіч Цішкоўскі ўрачыста прысягнуў перад народам Рэспублікі Беларусь добрасумленна выконваць свае абавязкі, ажыццяўляць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быць непрадузятым і справядлівым, як наказвае доўг суддзі.

Пасля прывядзення да прысягі суддзі ўручаны службовае пасведчанне суддзі, мантыя і іншыя прадметы адзення, якія ўваходзяць у камплект, а таксама Кодэкс гонару суддзі Рэспублікі Беларусь. З пажаданнямі поспехаў і парадамі да суддзі звярнуліся калегі.

Павел Станіслававіч Цішкоўскі родам з Ваўкавыска, мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. У 2013 годзе ён закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2015 – магістратуру Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Да назначэння на пасаду суддзі больш за сем гадоў працаваў у органах пракуратуры. Мае чацвёрты кваліфікацыйны клас.

Як адзначыла Наталля Мікалаеўна Сарнаўская, даючы наказ калегу, самае галоўнае ў рабоце суддзі – быць справядлівым, заўсёды застаючыся прафесіяналам.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ