Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Адбылася сустрэча Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь

12 ліпеня 2018

12 ліпеня 2018 года Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэрам Дэтмарам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць візіту кіраўніцтва Вярхоўнага Суда ў Германію ў рамках адной з гасцявых праграм Федэральнага ўрада Германіі.

На міжнародным узроўні прапануецца абмеркаваць праблему абароны персанальных даных з улікам нядаўніх навацый, уведзеных Генеральным рэгламентам аб абароне персанальных даных (GDPR – узмацняе і ўніфікуе абарону персанальных даных усіх асоб Еўрапейскага саюза), а таксама развіццё нацыянальнага заканадаўства ў гэтай сферы.

Бакі выразілі ўзаемную зацікаўленасць у будучым візіце.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык