Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Прадстаўнікі Вярхоўнага Суда сустрэліся з дэлегацыяй Народнага палітычнага кансультатыўнага Савета Кітая

5 ліпеня 2018  1987

5 ліпеня 2018 года на базе эканамічнага суда г. Мінска адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў судовай сістэмы краіны з дэлегацыяй Народнага палітычнага кансультатыўнага Савета Кітая (НПКСК).

Судовую сістэму краіны прадстаўлялі намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Юрый Віктаравіч Кобец, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Людміла Анатольеўна Калеснікава, намеснік старшыні эканамічнага суда г. Мінска Дзмітрый Вячаслававіч Язвінскі.

Кітайскі бок прадстаўлялі пастаянны член НПКСК, намеснік Камітэта грамадства і заканадаўчых прапаноў НПКСК спадарыня Люй Чжунмэй (кіраўнік дэлегацыі); член НПКСК, дырэктар Міжнароднага інстытута па вывучэнні ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», дырэктар інстытута па вывучэнні міжнароднай стратэгіі і права ўніверсітета Чжэцзян спадар Ван Гуйго; член НПКСК, намеснік дырэктара інстытута страхавання ўніверсітэта знешняй эканомікі і гандлю спадарыня Сунь Цзэ; намеснік начальніка кабінета Камітэта грамадства і заканадаўчых прапаноў НПКСК спадар Сюэ Фэнфэй; намеснік начальніка аддзела кабінета Камітэта грамадства і заканадаўчых прапаноў НПКСК спадарыня Сюй Лінь.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці вырашэння спрэчак з удзелам інвестараў.

Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітаем. Ва ўмовах глабалізацыі і трансгранічнай актыўнасці бізнесу тэма разгляду судамі інвестыцыйных спрэчак, вынесеная на абмеркаванне, надзвычай важная для фарміравання інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі і павышэння яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Юрый Кобец заверыў прадстаўнікоў кітайскай дэлегацыі ў тым, што ў Беларусі на сённяшні дзень створаны ўсе неабходныя ўмовы для паўнавартаснай абароны правоў і законных інтарэсаў інвестараў.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык