Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Верховный Суд Республики Беларусь


Аб кадравых рашэннях у судах рэспублікі

7 верасня 2021  3973

7 верасня 2021 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 331 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».

Кіраўнік дзяржавы прызначыў Каршуновіча Паўла Іванавіча суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі Мінскага гарадскога суда.

Тупік Таццяна Віктараўна прызначана старшынёй Мінскага гарадскога суда.

Указам таксама прызначаны і вызвалены ад займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Прэзідэнт таксама падпісаў указ № 332 «Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям».