Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У Вярхоўным Судзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі дэлегацыі генеральнага дырэктарата Савета Еўропы

19 снежня 2018  1901

18 снежня 2018 года ў Вярхоўным Судзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Савета Еўропы, прысвечаная абмеркаванню актуальных пытанняў, што тычацца далейшага развіцця ўзаемнага супрацоўніцтва ў сферы судовага рэфармавання.

У сустрэчы ад беларускага боку прынялі ўдзел Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукала, начальнік аддзела міжнародна-прававой дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Таццяна Маёрава, памочнік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Чыкатоўскі, старшы саветнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Голубеў.

З боку Савета Еўропы ў сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар па правах чалавека генеральнага дырэктарата Савета Еўропы па правах чалавека і вяршэнстве права Крыстаф Пуарэль, дырэктар дэпартамента па правах чалавека і супрацоўніцтве Міхаіл Лобаў, менеджар праекта дэпартамента па правах чалавека і супрацоўніцтве Сяргей Дзікман, перакладчык Вольга Пірская.

Вітаючы дэлегацыю Савета Еўропы, Валянцін Сукала адзначыў пазітыўную тэндэнцыю актывізацыі супрацоўніцтва Вярхоўнага Суда з Саветам Еўропы і падзякаваў калегам за магчымасць свабоднага абмену думкамі ў асяроддзі прафесіяналаў па актуальных тэмах.

Старшыня Вярхоўнага Суда расказаў аб выніках судовай рэформы і працы беларускіх суддзяў у новых рэаліях адзінай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. У прыватнасці, Валянцін Сукала адзначыў, што ўведзены ў грамадзянскі працэс інстытут апеляцыі, а раней і ў крымінальны працэс, – гэта адзін з этапаў судова-прававой рэформы. Падкрэсліў, што пераход да апеляцыйнага судаводства адбыўся без стварэння спецыялізаваных апеляцыйных судоў, шляхам змянення ролі і арганізацыі працы дзеючых абласных судоў без павелічэння колькасці суддзяў.

Валянцін Алегавіч адзначыў, што найбольш актуальнымі пытаннямі ў сферы правасуддзя з’яўляюцца распрацоўка канцэптуальных палажэнняў па ўніфікацыі працэсуальнага заканадаўства, якое рэгулюе разгляд грамадзянскіх і эканамічных спраў, і падрыхтоўка праекта адзінага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, магчымасць увядзення ў крымінальнае заканадаўства паняцця «крымінальная правіннасць», далейшае развіццё пазасудовай працэдуры вырашэння спрэчак, удасканаленне судовага адміністравання, рэалізацыя ў нацыянальнай практыцы прынцыпу справядлівасці ў судовым разборы, укараненне электроннага правасуддзя.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні прымянення меры стрымання ў выглядзе зняволення пад варту і альтэрнатыўных мер. «На сённяшні дзень вельмі актуальным з’яўляецца пытанне рэфармавання крымінальнага працэсу не толькі ў частцы скарачэння прымянення меры стрымання ў выглядзе зняволення пад варту, але і ў кантэксце пераходу на судовае санкцыянаванне мер стрымання. Зараз прапрацоўваюцца канкрэтныя напрамкі па ўвасабленні гэтай ідэі ў жыццё», – рэзюмаваў Старшыня Вярхоўнага Суда.

Падчас сустрэчы бакі закранулі тэму прымянення судамі Беларусі такой выключнай меры пакарання, як смяротная кара. «Улічваючы, што ў нацыянальным заканадаўстве прадугледжана такая мера пакарання і адсутнічае мараторый на яе прымяненне, суд абавязаны выконваць дзеючы закон», – адзначыў Валянцін Сукала.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі перспектывы праектнага ўзаемадзеяння Вярхоўнага Суда і Савета Еўропы, уключаючы пытанні планавання на 2019 год найбольш актуальных тэм у сферы ўдасканалення інстытутаў правасуддзя, у тым ліку ў рамках сумеснага праекта «Аказанне садзейнічання ў рэалізацыі судовай рэформы ў Беларусі».

У завяршэнні сустрэчы бакі дамовіліся працягваць і развіваць канструктыўнае супрацоўніцтва паміж беларускай сістэмай правасуддзя і Саветам Еўропы.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык