Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Гісторыя Мінскага гарадскога суда

 

Мінскі гарадскі суд утвораны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1978 года №2523-IX на правах абласнога суда.

У адпаведнасці з рашэннем сесіі Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 24 мая 1979 года прыступілі да выканання абавязкаў і залічаны ў штат Мінскага гарадскога суда: старшыня Германовіч Міхаіл Міхайлавіч, які кіраваў судом з 1979 года па 1986. Намеснікамі старшыні былі выбраны: Белавусаў Міхаіл Рыгоравіч (кіраваў калегіяй па крымінальных справах у 1979 – 1996 гадах) і Міранічэнка Іван Аляксеевіч (узначальваў калегію па грамадзянскіх справах у 1979 – 1990 гадах, а затым быў прызначаны Намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь).

Членамі Мінскага гарадскога суда былі выбраны: Пташнік Уладзімір Мікалаевіч, які затым працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Ардзяка Міхаіл Міхайлавіч, які ў далейшым больш за 20 гадоў з 1987 па 2008 гады кіраваў Мінскім гарадскім судом. Суддзі Варабей Зора Антонаўна, Гілеп Аляксандр Сільвестравіч, Гурыновіч Пётр Паўлавіч, Жмуро Міхаіл Георгіевіч, Зубовіч Казімір Іванавіч, Казырыцкі Рыгор Рыгоравіч, Краўчанка Павел Канстанцінавіч, Лапуцька Таццяна Іосіфаўна, Марозаў Мікалай Канстанцінавіч, Падсадная Нэла Пятроўна, Філімоніхіна Ларыса Якаўлеўна.


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2013 № 265 старшынёй Мінскага гарадскога суда прызначаны Каршуновіч Павел Іванавіч.

У выніку рэфармавання судовай сістэмы з 1 студзеня 2014 года Мінскі гарадскі суд надзелены дадатковымі паўнамоцтвамі па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным, інфармацыйным і кадравым забеспячэнні дзейнасці раённых (гарадскіх) судоў. Да гэтага моманту вырашэнне названых пытанняў было ўскладзена на Міністэрства юстыцыі і яго органы на месцах.

Адпаведна зазнала змены і структура Мінскага гарадскога суда. Сёння апарат суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў: аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці, аддзела кадраў і дзяржаўнай службы, аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі, аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння.

З моманту заснавання суда колькасць судзейскага корпусу павялічылася больш чым у два разы. Калі ў 1979 годзе суд складаўся з 16 суддзяў і 270 народных засядацеляў, то на сённяшні дзень састаў суда ўключае ў сябе 40 суддзяў і 365 народных засядацеляў. Гэта абумоўлена, перш за ўсё, значным павелічэннем спраў і зваротаў, якія паступаюць на разгляд у суды горада Мінска.

У Мінскім гарадскім судзе створаныя належныя ўмовы працы. У судаводства ўкаранёныя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, уведзеная сістэма электроннага дакументазвароту.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык