Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Мінскага гарадскога суда

Старшыня

Каршуновіч Павел Іванавіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў г. Мінску.

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1994 года – стажор, выконваў абавязкі суддзі суда Цэнтральнага раёна г. Мінска;

з 1995 года – суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Мінска;

з 1998 года – намеснік старшыні суда Цэнтральнага раёна г. Мінска;

з 2000 года – суддзя Мінскага гарадскога суда;

з 2004 года – суддзя і старшыня суда Партызанскага раёна г. Мінска.

У чэрвені 2013 прызначаны суддзёй і старшынёй Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Грыгаровіч Уладзімір Уладзіміравіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў г. Мінску.

У 1993 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскае вышэйшае артылерыйскае каманднае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча, у 1999 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 2000 года – суддзя Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2007 года – намеснік старшыні Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2012 года – суддзя і старшыня Бабруйскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з 2013 года – суддзя і намеснік старшыні Беларускага ваеннага суда.

У чэрвені 2014 года прызначаны суддзёй і намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

З лістапада 2017 – першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены другі кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах

Тупік Таццяна Віктараўна

Нарадзілася ў 1965 годзе ў г. Омску Расійскай Федэрацыі.

У 1989 годзе скончыла Маскоўскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга геолагаразведачны інстытут імя С. Арджанікідзэ, у 1997 годзе – Беларускі інстытут правазнаўства.

З 1997 года – суддзя па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Ленінскага раёна г. Магілёва;

з 2000 года – суддзя суда Ленінскага раёна г. Магілёва;

з 2006 года – намеснік старшыні суда Ленінскага раёна г. Магілёва;

з 2011 года – суддзя Мінскага гарадскога суда.

У красавіку 2016 года прызначана намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах

Нікалаеў Сяргей Вячаслававіч

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

У 1990 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна.

З 1996 года – стажор, выконваў абавязкі суддзі суда Маскоўскага раёна г. Мінска;

з 1997 года – суддзя суда Маскоўскага раёна г. Мінска;

з 2007 года – суддзя Мінскага гарадскога суда.

У ліпені 2009 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык