Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Минский городской суд


Судом Заводскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб парушэнні раўнапраўя грамадзян

30 чэрвеня 2021  1205

30 чэрвеня 2021 года судом Заводскага раёна г. Мінска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да С., 1987 года нараджэння, раней не судзімай, абвінавачанай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.190 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаная С. прызнана вінаватай у наўмысным прамым парушэнні правоў і свабод у залежнасці ад службовага становішча, што прычыніла істотную шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, і на падставе арт.190 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. 

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.