Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Фрунзенскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб здзяйсненні акта тэрарызму

27 ліпеня 2021  736

26 ліпеня 2021 года судом Фрунзенскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да М., 1994 года нараджэння, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 289 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны М. прызнаны вінаватым у здзяйсненні падпалу агульнанебяспечным спосабам, што стварае небяспеку гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў і наступлення іншых цяжкіх наступстваў у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, перашкоды палітычнай дзейнасці, запалохвання насельніцтва, а таксама дэстабілізацыі грамадскага парадку (акт тэрарызму), і на падставе ч. 1 арт. 289 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі