Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім гарадскім судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Бялецкага А.В., абвінавачанага ў атрыманні хабару

15 лютага 2019  1911

15 лютага 2019 года Мінскім гарадскім судом разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Бялецкага А.В., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Бялецкі А.В. прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, асобай, якая займае адказнае становішча, і на падставе ч. 3 арт. 430 КК з прымяненнем ч. 1 арт. 69 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Да ўступлення прыгавору ў законную сілу мера стрымання Бялецкаму А.В. зменена з дамашняга арышту на заключэнне пад варту. Бялецкі А.В. заключаны пад варту ў зале суда.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь праз Мінскі гарадскі суд на працягу 10 сутак са дня абвяшчэння прыгавору, а абвінавачанымі ў той жа тэрмін са дня ўручэння ім копіі прыгавору.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык