Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Ленінскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор у дачыненні да двух 22-гадовых ураджэнцаў Брэсцкай вобласці па крымінальнай справе аб незаконным абароце альфа-PVP і гашышу

11 мая 2019  492

10 мая 2019 года судом Ленінскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Ш., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.ч.1 і 3 арт. 328 КК, і ў дачыненні да Б., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК.

Абвінавачаныя Ш. і Б. незаконна, з мэтай збыту набылі рэчыва альфа-PVP агульнай масай не менш за 303,575 грамаў, якое незаконна перавозілі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на аўтамабілі, частку альфа-PVP масай не менш за 64,335 грамаў змясцілі ў тайніках, а астатнюю частку асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва масай не менш за 239,24 грамы працягнулі незаконна з мэтай збыту захоўваць у кватэры да моманту затрымання.

Абвінавачаны Ш. незаконна без мэты збыту набыў гашыш агульнай масай не менш за 0,07 грамаў, які, знаходзячыся ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, працягнуў незаконна без мэты збыту захоўваць па месцы свайго жыхарства да моманту затрымання.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Б. прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні і перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, здзейсненых групай асоб, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.

Абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні наркатычных сродкаў, і на падставе ч. 1 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні і перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, здзейсненых групай асоб, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК пры паўторнасці злачынстваў, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана абвінавачанаму Ш. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык