Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Цэнтральнага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААСТ «Бі энд Бі іншурэнс Ко», абвінавачанага ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці

29 красавіка 2019  655

29 красавіка 2019 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да М., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 233 КК.

Абвінавачаны М., з’яўляючыся службовай асобай суб’екта гаспадарання – генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага страхавога таварыства «Бі энд Бі іншурэнс Ко», надзеленым спецыяльнымі паўнамоцтвамі, звязанымі з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, упаўнаважаным ва ўстаноўленым парадку на ўчыненне юрыдычна значных дзеянняў, у выніку ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а менавіта: фактычнае заключэнне новых дагавораў страхавання вышэйназванай катэгорыі пад відам заключэння дадатковых пагадненняў па прыняцці на страхаванне новых аб’ектаў да раней заключаных і дзеючых дагавораў добраахвотнага страхавання, а таксама прыняцце ад страхавальнікаў страхавых узносаў у перыяд прыпынення дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення ААСТ «Бі энд Бі іншурэнс Ко» страхавой дзейнасці, калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы, атрымаў ад страхавальнікаў у якасці страхавых узносаў грашовыя сродкі на агульную суму 170 533 рублёў 97 капеек, у выніку чаго ААСТ «Бі энд Бі іншурэнс Ко» атрымала незаконны даход на агульную суму 110 847 рублёў 7 капеек, што з’яўляецца даходам, атрыманым у асабліва буйным памеры.

Прыгаворам суда

абвінавачаны М. прызнаны вінаватым у прадпрымальніцкай дзейнасці без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы (незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці), звязанай з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 2 арт. 233 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу без штрафу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык