Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Фрунзенскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб замаху на наўмысныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак і выяўляюць яўную непавагу да грамадства, суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці

15 студзеня 2021  400

15 студзеня 2021 года судом Фрунзенскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да П., 1982 года нараджэння, раней не судзімага, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 339 КК.

Абвінавачаны П. у перыяд часу з 12 па 16 лістапада 2020 года, знаходзячыся ў грамадскім месцы – каля аднаго з дамоў па вул. Якубоўскага ў г. Мінску, грэбуючы агульнапрынятымі нормамі паводзін у грамадстве, законнымі інтарэсамі і правамі іншых грамадзян, груба парушаючы грамадскі парадак і выяўляючы яўную непавагу да грамадства, наўмысна, беспрычынна, з хуліганскіх памкненняў, у некалькі этапаў (не менш за шэсць) раскідаў не менш за 435 металічных самарэзаў на паверхню праезнай часткі і тратуара з мэтай пашкоджання чужой маёмасці, у тым ліку транспартных сродкаў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, аднак не давёў злачынства да канца па незалежных ад яго волі і жадання абставінах, паколькі ваеннаслужачыя Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь збіралі раскіданыя абвінавачаным самарэзы з праезнай часткі і тратуараў да таго, як па названым участку праязджаў які-небудзь транспарт, тым самым не дапусціўшы пашкоджання маёмасці грамадзян і арганізацый.

Прыгаворам суда

абвінавачаны П. прызнаны вінаватым у замаху на наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выяўляюць яўную непавагу да грамадства, суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці (хуліганства), і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прыгаворам суда мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту абвінавачанаму П. да ўступлення прыгавору ў законную сілу зменена на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах, абвінавачаны П. вывалены з-пад варты ў зале суда.

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі