Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Савецкага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб прысваенні маёмасці асобай, якой яна даверана

13 верасня 2021  1947

13 верасня 2021 года судом Савецкага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да С., 1983 года нараджэння, раней не судзімага, і Е., 1991 года нараджэння, грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, раней судзімага, абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 211 КК.

Абвінавачаныя С. і Е., маючы намер на прысваенне даверанай ім маёмасці, якім на падставе вуснай дамоўленасці заснавальнікам ТАА «Еўрафлагбай» даверана маёмасць, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з іншай асобай, якой таксама на падставе вуснай дамоўленасці заснавальнікам ТАА «Еўрафлагбай» даверана маёмасць, у перыяд часу з 1 ліпеня 2020 года, але не пазней за 12 лютага 2021 года, знаходзячыся ў горадзе Мінску, прысвоілі тканіну, чарніла, паперу, прыналежныя ТАА «Еўрафлагбай», агульным коштам 413,99 рубля, пасля чаго вырабілі палотны і маскі з пратэснай сімволікай з мэтай наступнай рэалізацыі за матэрыяльнае ўзнагароджанне.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны С. віну ў дзеянні, якое яму інкрымінуецца, прызнаў у поўным аб’ёме, абвінавачаны Е. віну ў дзеянні, якое яму інкрымінуецца, прызнаў часткова.

Прыгаворам суда

абвінавачаны С. прызнаны вінаватым у прысваенні маёмасці асобай, якой яна даверана, здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе ч. 2 арт. 211 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічынь, што складае 5800 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны Е. прызнаны вінаватым у прысваенні маёмасці асобай, якой яна даверана, здзейсненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе ч. 2 арт. 211 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічынь, што складае 5800 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі, на тэрмін 5 гадоў.

Мера стрымання абвінавачанаму С. у выглядзе асабістага паручыцельства зменена на зняволенне пад варту, абвінавачаны С. зняволены пад варту ў зале суда.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі