Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Савецкага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце альфа-PVP

10 мая 2019  678

4 мая 2019 года судом Савецкага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да А., абвінавачанага ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 328 КК, ч. 1 арт. 332 КК.

Абвінавачаны А., маючы намер на незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і незаконны збыт альфа-PVP, дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, незаконна з мэтай збыту набыў альфа-PVP агульнай масай не менш за 0,0406 грамаў і, захоўваючы пры сабе, перавёз па месцы свайго жыхарства, пасля чаго частку названага рэчыва незаконна збыў, а астатнюю частку працягнуў захоўваць па месцы жыхарства да затрымання.

Ён жа, маючы намер на прадастаўленне памяшкання для спажывання асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, прадаставіў памяшканне сваёй кватэры для спажывання раней збытага ім альфа-PVP.

Прыгаворам суда

абвінавачаны А. прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і незаконным збыце асабліва небяспечных рэчываў, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў без канфіскацыі маёмасці.

Ён жа прызнаны вінаватым у прадастаўленні памяшканняў для спажывання псіхатропных рэчываў, і на падставе ч. 1 арт. 332 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў, канчаткова прызначана абвінавачанаму А. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў без канфіскацыі маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык