Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Савецкага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да 16‑гадовага навучэнца 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 66 горада Мінска», абвінавачанага ў наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання

17 мая 2019  755

17 мая 2019 года судом Савецкага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да А-ка, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 149 КК.

Абвінавачаны А-ка 16 лістапада 2018 года, знаходзячыся ў памяшканні ДУА «Сярэдняя школа № 66 горада Мінска», падчас сваркі, што ўзнікла на глебе асабістых непрыязных адносін паміж ім і непаўналетнім пацярпелым А-м, наўмысна прымяніў у дачыненні да апошняга насілле, якое выявілася ў нанясенні не менш за пяці ўдараў рукамі ў вобласць шыі, галавы і твару пацярпелага А-ва, абмежаванні свабоды яго перамяшчэння шляхам гвалтоўнага ўтрымання сваімі рукамі за нагу, у выніку чаго наўмысна прычыніў пацярпеламу А-ву цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца па прымеце працягласці расстройства здароўя на тэрмін не больш чатырох месяцаў да катэгорыі менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Прыгаворам суда

абвінавачаны А-ка прызнаны вінаватым у наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання, гэта значыць пашкоджання, якое не небяспечнае для жыцця і не пацягнула наступстваў, прадугледжаных артыкулам 147 КК, але выклікала працяглае расстройства здароўя на тэрмін да чатырох месяцаў, і на падставе ч. 1 арт. 149 КК, з прымяненнем п. 4 ч. 2 арт. 117 КК у дачыненні да абвінавачанага А-ка прыменены прымусовыя меры выхаваўчага характару ў выглядзе абмежавання свабоды вольнага часу на тэрмін 6 месяцаў.

Прыгаворам суда на абвінавачанага А-ка ўскладзены абавязак выканання парадку выкарыстання свабоднага ад вучобы часу, яўкі ў орган, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі непаўналетняга для рэгістрацыі, абмежавана знаходжанне па-за домам у перыяд часу з 22.00 гадзін да 6.00 гадзін, забаронена наведваць кафэ, бары, рэстараны і іншыя грамадскія месцы, дзе прадаюць спіртныя напіткі і піва на разліў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык