Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Фрунзенскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да двух 18-гадовых навучэнцаў філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж» аб незаконным абароце альфа-РVР

27 мая 2019  655

23 мая 2019 года судом Фрунзенскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Н-ч і Н-за, абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК.

Абвінавачаная Н-ч, маючы намер на незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне і перавозку асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, з карыслівых памкненняў, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, незаконна з мэтай збыту набыла альфа-PVP агульнай масай 10,3832 грамы, якое, захоўваючы пры сабе, незаконна з мэтай збыту перавозіла па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да моманту затрымання.

Абвінавачаны Н-з, маючы намер на незаконныя з мэтай збыту набыццё, перавозку і захоўванне асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, з карыслівых памкненняў, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, незаконна з мэтай збыту набыў альфа-PVP агульнай масай 16,0576 грамаў, якое, захоўваючы пры сабе, незаконна з мэтай збыту перавозіў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да моманту затрымання.

Прыгаворам суда

абвінавачаная Н-ч прызнана вінаватай у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні і перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, здзейсненых групай асоб, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Абвінавачаны Н-з прызнаны вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні і перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, здзейсненых групай асоб, і на падставе ч. 3 арт. 328 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык