Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Заводскага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да рэдактара мастацка-рэдакцыйнага аддзела ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ», абвінавачанай у бяздзеянні службовай асобы

5 сакавіка 2019  936

Суд Заводскага раёна г. Мінска разгледзеў крымінальную справу па абвінавачанні рэдактара мастацка-рэдакцыйнага аддзела ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» З. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 425 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаная З. прызнана вінаватай у наўмысным насуперак інтарэсам службы невыкананні службовай асобай з іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў, якія яна павінна была і магла здзейсніць у сілу ўскладзеных на яе службовых абавязкаў, злучаным з патуральніцтвам злачынству, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, і на падставе ч. 2 арт. 425 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 300 базавых велічынь, што складае 7650 рублёў.

Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанай З. на карысць РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» судовыя выдаткі ў суме 6000 рублёў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык